Мікаэль Крон-Дэлі

дацкі футбаліст

Мікаэль Крон-Дэлі (па-дацку: Michael Krohn-Dehli; нарадзіўся 6 чэрвеня 1983 году, Капэнгаген, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Даніі. Акрамя паўабароны мог згуляць і на пазыцыі ўінгера.

Мікаэль Крон-Дэлі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1983(1983-06-06)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2008
2007
2008—2012
2012—2015
2015—2018
2018—2019
РКК Ваальвэйк
Аякс
Спарта Ратэрдам (арэнда)
Брэнбю
Сэльта
Сэвільля
Дэпартыва
48 (2)
4 (0)
12 (1)
122 (26)
101 (3)
42 (2)
25 (0)
Зборныя
2006—2018 Данія 59 (6)

Кар’ера рэдагаваць

Раньнія гады рэдагаваць

Мікаэль Крон-Дэлі пачаў сваю футбольную кар’еру ў моладзевым клубе «Русэнгёй», ён таксама выступаў за моладзевыя склады клюбаў «Відоўрэ» й «Брэнбю». У 2002 годзе Крон-Дэлі адправіўся ў футбольную акадэмію нідэрляндзкага «Аяксу» з Амстэрдаму. У 2004 годзе Мікаэль быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк». У ягоным складзе дацкі паўабаронца правёў 48 матчаў і забіў 2 мячы.

«Аякс» рэдагаваць

У 2006 годзе Крон-Дэлі вярнуўся ў «Аякс». У камандзе Мікаэль дэбютаваў 17 верасьня ў матчы супраць «Роды», які скончыўся перамогай «Аяксу» зь лікам 2:0[4]. У чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 2006—2007 гадоў Крон-Дэлі выйшаў яшчэ ў двух матчах, 3 сьнежня супраць «Вілем II» выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне матчу, які скончыўся пераканаўчай перамогай «Аяксу» 6:0, а таксама 17 сьнежня ў матчы супраць «Эксэльсіёру», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне, «Аякса» тады перамог зь лікам 3:1.

«Спарта» рэдагаваць

Другую палову сэзону Мікаэль правёў у арэндзе ў ратэрдамскім клюбе «Спарта». За «Спарту» Крон-Дэлі дэбютаваў 4 лютага 2007 году выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Роды», які скончыўся зь лікам 2:2. Усяго за «Спарту» Мікаэль адыграў 12 матчаў, а таксама забіў мяч у матчы 17 сакавіка 2007 году супраць «АДО Дэн Гааг», Крон-Дэлі вызначыўся на 77-й хвіліне, а ягоны клюб перамог зь лікам 4:2.

«Брондбю» рэдагаваць

Пасьля вяртаньня ў «Аякс» Крон-Дэлі згуляў ўсяго адзін матч у чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзона 2007—2008 гадоў. 29 жніўня 2008 году Мікаэль падпісаў кантракт з дацкім «Брэнбю»[5]. Дэбют Крон-Дэлі за «Брэнбю» адбыўся 31 жніўня ў матчы чэмпіянату Даніі супраць «Капэнгагену», які скончыўся перамогай «Брэнбю» 1:0. Свой першы гол за «Брэнбю» Мікаэль забіў 18 верасьня 2008 году ў матчы Кубка УЭФА супраць нарвэскага «Русэнборгу», але гэта не дапамагло клюбу пазьбегнуць паразы зь лікам 2:1.

«Сэльта» рэдагаваць

21 жніўня 2012 году было абвешчана, што Крон-Дэлі далучыцца да «Сэльты» пасьля сканчэньня мэдычнага абсьледаваньня[6].

Міжнародныя выступы рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Даніі Крон-Дэлі дэбютаваў 11 кастрычніка 2006 году ў матчы кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2008 году супраць зборнай Ліхтэнштайну, які скончыўся перамогай датчанаў зь лікам 4:0. Далей ён не гуляў за зборную яшчэ 2 гады, пакуль не заняў месца левага нападніка замест траўмаванага Мартына Ёргенсэна восеньню 2008 году. На Чэмпіянаце Эўропы 2012 году стаў аўтарам першага гола зборнай Даніі, дзякуючы якому гульцы дацкай зборнай атрымалі першую з 1967 году перамогу над зборнай Нідэрляндаў.

Дасягненьні рэдагаваць

«Аякс»:

«Сэвільля»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Michael Krohn-Dehli // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Michael Krohn-Dehli // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в MICHAEL KROHN-DEHLI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Roda JC — Ajax 0:2(недаступная спасылка). Voetbal International.
  5. ^ Ajax transfereert Krohn-Dehli. AFC Ajax.
  6. ^ Krohn-Dehli completes Spanish medical. bold.dk

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць