Капэнгаген (футбольны клюб)

дацкі футбольны клюб

«Капэнга́ген» (па-дацку: København) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену. «Капэнгаген» быў заснаваны ў 1992 годзе шляхам аб’яднаньня 15-разовага чэмпіёна краіны клюбу «Капэнгаген Больклюб» і сяміразовага чэмпіёна краіны клюбу «Больклюбэн 1903».

Капэнгаген
Поўная назва Football Club København
Заснаваны 1 ліпеня 1992
Горад Капэнгаген, Данія
Стадыён Паркен
Умяшчальнасьць: 38 065
Кіраўнік Parken Sport & Entertainment[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fck.dk (дацк.)​ (анг.)

У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб упершыню ў гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Свае хатнія гульні каманда праводзіць стадыёне «Паркен», дзе таксама свае гульні праводзіць нацыянальная зборная Даніі. З моманту свайго заснаваньня «Капэнгаген» мае жорсткае саперніцтва з клюбам «Брэнбю», які месьціца ў прадмесьці сталіцы. Іхнае суперніцтва мае назоў «Новая Фірма», і гульні паміж клюбамі прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў футболу[1].

Гісторыя рэдагаваць

Футбольны клюб «Капэнгаген», у многіх адносінах, зьяўляецца як новым клюбам, але з багатай гісторыяй, якой маецца больш чым за сто год. Клюб зьяўляецца ўнікальным, бо ёсьць першым клюбам у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клюбы: «Капэнгаген Больклюб», найстарэйшы футбольны клюб у кантынэнтальнай Эўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клюб «Больклюб 1903», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Два капэнгагенскія клюбы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 году, стварыўшы такім чынам новы клюб. «Капэнгаген» выкарыстаў ліцэнзію клюбу «Больклюб 1903», каб узяць удзел у Супэрлізе, у той час як «Капэнгаген Больклюб» стаў афіцыйнай рэзэрвовай камандай клюбу. З аднаўленьнем стадыёну «Паркен», які таксама зьяўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клюб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капэнгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.

У гэты час клюб кіраваўся Бэні Ёгансэнам і адразу добра пачаў свае выступы. Клюб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, зьбіўшы ў першым матчы швайцарскі «Грасгопэр» зь лікам 2:1[2]. У выніку капэнгагенскі клюб атрымаў перамогу ў сваёй групе й атрымаўшы права на ўдзел у Кубку УЭФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаяньні з францускім «Асэрам». У сэзоне 1992—1993 гадоў «Капэнгаген» атрымаў перамогу ў айчыннам чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» й на два — «Брэнбю», які ў выніку стаў трэцім[3]. Ад сэзону 1993—1994 гадоў у клюбе было шмат чаканьняў, але сэзон пачаўся з буйной паразы ад італьянскага «Міляну» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капэнгаген» да зімовага перапынку абсталяваўся на трэцім месцы, але ўвесну клюб дагнаў лідэра чэмпіянату клюб «Сылькеборг». У перадапошнім матчы сэзону гэтыя дзьве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне «Паркен». Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасьці ў 26 679 чалавек[4]. «Капэнгаген» перамог у матчы зь лікам 4:1, тым самым клюб абышоў «Сылькеборг» на адзін пункт і ўварваўся н апершы радок, аднак у фінальнай гульні сэзону атрымаў паразу ад «Одэнсэ» зь лікам 3:2 і, у выніку, заняў толькі другое месца[5].

Дасягненьні рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Каміль Грабара 1999
2   Аб Кевін Дыкс 1996
3   Аб Дэніс Ваўра 1996
5   Аб Давід Хачалава 1993
6   Аб Крыстыян Сёрэнсэн 1992
7   ПА Віктар Клясан (капітан) 1992
8   ПА Магнус Матсан 1999
9   ПА Дыёгу Гансалвіш 1997
10   Нап Магамэд Эльюнусі 1994
11   Нап Юрдан Лярсан 1997
12   ПА Люкас Лерагер 1993
14   Нап Андрэас Карнэліюс 1993
15   Нап Кума Бабакар 1993
18   Нап Оры Оскарсан 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Эліяс Елерт 2003
20   Аб Мікалай Бойлесэн 1992
21   Бр Тэо Сандэр 2005
22   Аб Пэтэр Анкерсэн 1990
24   Аб Біргер Мэлінг 1994
26   Аб Скот Макена (ар. Нотынггэм Ф.) 1996
30   Нап Эліяс Ашуры 1999
31   Бр Рунар Рунарсан 1995
33   ПА Расмус Фальк 1992
36   ПА Вільям Клем 2004
39   ПА Оскар Гёйлюн 2005
40   Нап Руні Барджы 2005
44   Нап Эміль Гёйлюн 2005
47   Нап Віктар Фрогальт 2006

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць