«Манька» — п’еса беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе.
У рэдакцыі 1924 году атрымала новую назву «Дрыгва», што адпавядала некаторым зьменам ў канве сюжэту. Аўтар вызначыў жанр п’есы як «драматычны эскіз у 6-ёх абразох»[1].
Васямнаццацігадовая сіраціна, дзяўчына рэдкай прыгажосьці Манька трапляе зь вёскі ў горад, дзе мусіць супрацьстаяць разбуральнаму ўплыву багемнага асяродзьдзя. Па прыезьдзе яна працуе ў другаразрадным рэстаране. Адзін зь яго наведвальнікаў, малады студэнт, улюбляецца ў дзяўчыну і тая адказвае ўзаемнасьцю, аднак застаецца пакінутай, бо не належыць да сацыяльнага кола каханка. Ашуканая і пакінутая студэнтам Міхалкам, яна не знаходзіць для сябе іншага выйсьця, як прыняць атруту.
Другая рэдакцыя 1924 году захавала ў сюжэце ранейшую любоўную інтрыгу, але разьвязка выглядала ўжо інакш — дзяўчына становіцца падобнай на заўсёднікаў рэстарана.
Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» вызначыў галоўную думку п’есы наступным чынам:
Галоўная думка гэтай драмы заключаецца ў тым, што наша культура, падзяліўшая людзей на паноў і «простых», забіваець усе лепшыя парываньні ідэалістаў (Міхалка) і даводзіць да самагубства расчараваных, абязьвечаных[2].
- Францішак Аляхновіч. Манька: п'еса ў 4-х актах. // Зборнік сцэнічных твораў : Сшытак першы: Камедыі і вадэвілі. — Менск: Выдана коштам Дырэкцыі Беларускага Тэатру. Друкарня Я. Грынблята, 1918.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 17 траўня. — № 21 (75). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 31 траўня. — № 22 (76). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 7 чэрвеня. — № 23 (77). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 20 чэрвеня. — № 24 (78). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 28 чэрвеня. — № 25 (79). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 5 ліпеня. — № 26 (80). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 12 ліпеня. — № 27 (81). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 19 ліпеня. — № 28 (82). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 6 жніўня. — № 30 (84). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 20 жніўня. — № 31 (85). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 1 вераасьня. — № 32 (86). — С. 2, 3.
- Францішак Аляхновіч. Дрыгва: драматычны эскіз у 6 абразах. // Грамадзкі Голас : газэта. — 1925, 15 вераасьня. — № 33 (87). — С. 2, 3.
|
- Беларускі тэатр. Беларускі дзяржаўны тэатр «Манька». // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 14 ліпеня. — № 89. — С. 2.
- Знаёмы. Беларускі тэатр. («Манька»). // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 16 ліпня. — № 90. — С. 2.
- М-ч. Беларускі тэатр. // Звон : газэта. — 1919, 10 кастрычніка. — № 21. — С. 4.
- Знаёмы. Беларускі тэатр.. // Беларускі звон : тыднёвая часопісь. — 1921, 26 жніўня. — № 9. — С. 4.
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае).. — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 196. — 207 с.
- Суліма. «Манька» Ф. Аляхновіча на сцэне Беларускай Майстроўні. // Сялянская праўда : газэта. — 1924, 9 лістапада. — № 18. — С. 3, 4.
- ex. Bibliografia. Alachnowicz Franciszak. Dryhwa. Dramatyczny eskiz u 6-ioch abrazoch. Wilnia 1925. (пол.) // Przegląd Wileński : часопіс. — 1925, 20 grudnia. — № 21. — С. 7, 8.
- Z biełaruskaha žyćcia. «Dryhwa» ŭ Wilenskaj Biełaruskaj himn. (бел.) // Biełaruskaja krynica : hazeta. — 1926, 19 listapada. — № 41. — С. 6.
|