Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.

Мікалай Іванавіч Міцкевіч (29 лістапада [ст. ст. 16 лістапада] 1914, Койданаў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 30 лістапада 1991) — фізыкахімік, акадэмік АН Беларусі (1980, чалец-карэспандэнт 1969), доктар хімічных навук (1964), прафэсар (1966), заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1978).

Мікалай Міцкевіч
Дата нараджэньня 16 (29) лістапада 1914
Месца нараджэньня Койданаў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 30 лістапада 1991(1991-11-30) (77 гадоў)
Месца пахаваньня
Месца вучобы БДУ
Занятак навуковец
Навуковая сфэра фізычная хімія
Месца працы Інстытут хіміі (1950-1959)
Інстытут фізыка-арганічнай хіміі (1959—1969, 1982-1991)
Вядомы як Распрацаваў мэтады сынтэзу двухатамных фэнолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.
Навуковая ступень доктар хімічных навук[d] (1964)
Узнагароды
Заслужаны дзяяч навукі БССР

Біяграфія рэдагаваць

У 1939 г. скончыў БДУ (1939). З 1950 г. у Інстытуце хіміі, у 1959—1969 гг. і з 1982 у Інстытуце фізыка-арганічнай хіміі (у 1958—1965 гг. намесьнік дырэктара), у 1969—1982 гг. акадэмік-сакратар Аддзяленьня хімічных і геалягічных навук АН Беларусі. Навуковыя працы па вывучэньні кінэтыкі працэсаў акісьленьня арганічных рэчываў. Устанавіў мэханізм спалучанага з акісьленьнем дэкарбаксіліраваньня смаляных, мона- і дыкарбонавых кіслот, іх этэраў і іншых вытворных. Распрацаваў мэтады сынтэзу двухатамных фэнолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.

Літаратура рэдагаваць

  • Міцкевіч Мікалай Іванавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя.Т. VII. Мінск. 1973. С. 273.
  • Н. И. Мицкевич. // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1974.
  • Н. И. Мицкевич. // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1984.
  • Міцкевіч Мікалай Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.Т. 10. Мінск. 2000. С. 489.
  • Міцкевіч Мікалай Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 607—608.