Каралеўства вэгіраў

Карале́ўства вэґі́раў (па-ангельску: Kingdom of Vaegirs) або Вэґі́рскае карале́ўства — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Вэґіры валодаюць, бадай, найлепшымі лучнікамі ў гульні, а гэтаксама маюць досыць нядрэнную пяхоту й цяжкую кавалерыю. Войскі вэґіраў аддаюць перавагу двуручнай зброі для наступу на сваіх праціўнікаў і жывуць у горыстых ды засьнежаных паўночна-ўсходніх межах Кальрадыі. Напачатку гульні каралём гаспадарства зьяўляецца Яроглек (па-ангельску: King Yaroglek). Прэтэндэнтам на прастол зьяўляецца князь Вальдым Вылюдак (па-ангельску: Prince Valdym the Bastard). Сталіцай дзяржавы зьяўляецца Рэйвадын (па-ангельску: Reyvadin).

Каралеўства вэґіраў
[[Стургія|]]
XIII стагодзьдзе
Герб Каралеўства вэгіраў
Герб
Месцазнаходжаньне Каралеўства вэгіраў

Каралеўства вэґіраў знаходзіцца на паўночным усходзе Кальрадыі

Сталіца Рэйвадын
Форма кіраваньня
кароль
манархія
Яроглек
Этнічны склад вэґіры
Валюта дынар


Сымбалі рэдагаваць

Нацыянальнай жывёлай вэґіраў зьяўляецца сьнежны леапард, які намаляваны на іх гербе й на сьцягу караля Яроглека.

Зьяўленьне ў гульні рэдагаваць

Вэґіры — найстарэйшая фракцыя пасьля Свадыі. Гэтая фракцыя зьявілася ў гульні з вэрсіі 0.202.

Паселішчы рэдагаваць

Вэґіры маюць 4 месты, 8 замкаў і 16 вёсак.

Характарыстыка рэдагаваць

Перавагі рэдагаваць

  • Выдатныя лучнікі й лёгкая пяхота.
  • Добрыя вершнікі з высокай манэўранасьцю.
  • Моцныя наступальныя магчымасьці з двуручнай зброяй.
  • Недарагія войскі

Слабасьці рэдагаваць

Дрэнная абарончая здольнасьць з-за выкарыстаньня пяхотай і вершнікамі вышэйшага ўзроўню двуручнай зброі замест аднаручнай са шчытамі.

Войскі заслабыя супраць кавалерыі (асабліва цяжкай).

Жаўнерства рэдагаваць

Дрэва разьвіцьця вэґірскага жаўнера
1 Вэґірскі рэкрут (Vaegir Recruit)
2 Вэґірскі апалчэнец (Vaegir Footman)
3 Вэґірскі застрэльнік (Vaegir Skirmisher) Вэґірскі вэтэран (Vaegir Veteran)
4 Вэґірскі лучнік (Vaegir Archer) Вэґірскі ваяр (Vaegir Infantry) Вэґірскі вершнік (Vaegir Horseman)
5 Вэґірскі меткі лучнік (Vaegir Marksman) Вэґірскі дружыньнік (Vaegir Guard) Вэґірскі рыцар (Vaegir Knight)

Прататып рэдагаваць

Вэґірскае каралеўства зробленае на ўзор усходнеславянскіх краінаў, і асабліва Вялікага Княства Маскоўскага. Гэты вынік робіцца зь некалькіх прычынаў:

  • Шляхта на сярэднявечнай Русі таксама называлася баярамі.
  • Мясцовасьць нагадвае расейскую, таксама маюць тайговыя лясы.
  • Геральдычныя знакі нагадваюць расейскія.
  • Шлямы вэґіраў маюць завостраныя наканечнікі, падобныя насілі славянскія плямёны.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Артыкул пра Вэгірскае каралеўства па-ангельску

Артыкул пра Каралеўства вэгіраў па-расейску

Артыкул пра Каралеўства вэгіраў па-польску