Русь

гістарычная вобласьць Усходняй Эўропы, населеная славянамі

Русь — пачаткова так называлі краіну, дзе жылі ўсходнія славяне. Ад канца IX ст. у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) гісторыкі даюць ёй назву Кіеўская Русь.

Фармаваньне дзяржавы Русь рэдагаваць

Найбольш раньняя крыніца, «Аповесьць мінулых часоў», паведамляе, што па канфліктах паміж аб’яднаным паўночным народам, да якога належалі славянскія плямёны славены (ільменскія славяне) й крывічы, а таксама й фіна-вугорскія плямёны чудзь й весь, яны зьвярнуліся па дапамогу да варагаў.

Паводле Іпацьеўскага летапісу, вараг Рурык сеў правіць у Ладазе, і толькі па сьмерці братоў збудаваў Ноўгарад і пераехаў туды. Гэта пацьвярджае й археалягічны пошук. У той час, калі існаваньне Ладагі адзначаецца да сярэдзіны VIII ст., у самім Ноўгарадзе ня знойдзена будынкаў, старэйшых за сярэдзіну X ст. Але пацьверджаным ёсьць месца знаходжаньня княскай рэзыдэнцыі, паўсталай нават раней за Ноўгарад.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць