Казімер Аляксандар Пацей

кашталян віцебскі і троцкі, ваявода віцебскі

Казімер Аляксандар Пацей (14 траўня 166610 чэрвеня 1728) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1700—1703) і троцкі (1703—1705), ваявода віцебскі (з 1705).

Казімер Аляксандар Пацей
Казімер Аляксандар Пацей
Казімер Аляксандар Пацей

Герб «Вага»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 траўня 1666
Памёр 10 чэрвеня 1728
Род Пацеі
Бацькі Леанард Габрыель Пацей
Рэгіна з Агінскіх
Жонка Ганна Тэрэза зь Летаваў
Францішка з Халецкіх
Дзеці Антоні, Аляксандар, Міхал, Барбара, Тэрэза

Быў старостам рагачоўскім, сураскім і жыжмарскім.

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Леанарда Габрыеля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Людвіка Канстантына, гетмана вялікага.

У 1692 годзе атрымаў урад харунжага троцкага. За часамі Грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1700 году падтрымліваў рэспубліканцаў — супраціўнікаў Сапегаў. Браў удзел у канфэдэрацыі войска Вялікага Княства Літоўскага 1696 году супраць Сапегаў, у бітве пад Алькенікамі. У студзені 1701 году на чале шляхецкага рушаньня разьбіў 16 конных харугваў Сапегаў і аддзелы сялянаў, ўзброеныя Сапегамі.

Выступаў за абсалютную ўладу караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. Удзельнічаў у Сандамірскай канфэдэрацыі, быў прыхільнікам Маскоўскай дзяржавы ў барацьбе супраць швэдзкага караля Карла XII. У 1708 годзе часова перайшоў на бок караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага, у 1709 годзе зноў далучыўся да Аўгуста Моцнага[1].

Першы раз ажаніўся каля 1707 году з Тэрэзай Ганнай Летаў (памерла па 1712 годзе), другі — з Францішкай Халецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 420.

Літаратура рэдагаваць