Аляксандар Пацей (? — сакавік 1770) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1724—1739), кашталян віцебскі (1739—1740) і троцкі (1740—1742), ваявода троцкі (з 1742).

Аляксандар Пацей
Аляксандар Пацей
Аляксандар Пацей

Герб «Вага»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1698
Памёр 1770
Пахаваны
Род Пацеі
Бацькі Казімер Аляксандар Пацей
Ганна Тэрэза зь Летаваў
Дзеці Людвік Пацей, Леанард Пацей, Ганна з Пацеяў[d] і Караліна з Пацеяў[d]
Дзейнасьць палітык

Быў старостам рагачоўскім, алькеніцкім і ковенскім[1]. Кавалер Ордэна Белага Арла (1746).

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Казімера Аляксандра, ваяводы віцебскага, і Ганны Тэрэзы зь Летаваў. Меў братоў Антонія (пам. у 1749), стражніка вялікага, і Міхала (пам. у 1787), старосту рагачоўскага.

У 1724 годзе атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага, у 1739 годзе — кашталяна віцебскага, у 1740 годзе — кашталяны троцкага, у 1742 годзе — ваяводы троцкага. У 1745 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.

У 1720 годзе ажаніўся з Тэрэзай Война-Ясянецкай (пам. па 1743), удавой кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 421.

Літаратура рэдагаваць