Е́мтлянд (па-швэдзку: Jämtlands län) — лэн, разьмешчаны ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Емтлянд і Гэр’едален і часткова ў Гэльсынгляндзе, Онгерманляндзе, Далярне й Ляпляндзе. Мяжуе з лэнамі Далярна, Еўлеборг, Вэстэрнорлянд і Вэстэрботэн, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Эстэрсунд.

Емтлянд
па-швэдзку: Jämtlands län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Эстэрсунд
Дата ўтварэньня 1810
Ляндсгёўдынг Марыта Юнг
Насельніцтва (2023)
132 572 (20-е месца)
Шчыльнасьць 2,62 чал./км²
Плошча 49 443 км² (3-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 402 м
Шырата Паўночная 63°16’59
Даўгата Усходняя 14°14’18
Лэн Емтлянд на мапе Швэцыі
Емтлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-Z
Код аўтам. нумароў Z
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

 
Камуны лэну Емтлянд

Лэн Емтлянд разьмешчаны на поўначы Швэцыі, у сэрцы Скандынаўскага паўвостраву і ня мае выйсьця да мора. Заходнюю частку лэну займаюць Скандынаўскія горы, а ў ягоным цэнтры знаходзіцца буйное возера Стуршэн. Лэн падзяляецца на 8 камунаў. Насельніцтва складае амаль 132 572 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).

Найбуйнейшыя населеныя пункты рэдагаваць

Па стане на 2020 год найбуйнейшым населеным пунктам Емтлянду зьяўляецца горад Эстэрсунд (52 980 чал.), а другім паводле колькасьці насельніцтва — мястэчка Стрэмсунд (3 692 чал.).