Вэстэрнорлянд (лэн)

Вэстэрнорлянд (па-швэдзку: Västernorrlands län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Онгерманлянд і Мэдэльпад, і часткова ў Гэльсынгляндзе і Емтляндзе. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Еўлеборг і Вэстэрботэн. Адміністрацыйны цэнтар — Гэрнёсанд.

Вэстэрнорлянд
па-швэдзку: Västernorrlands län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Уваходзіць у Мэдэльпад[d], Ångermanland[d], Hälsingland[d] і Правінцыя Емтланд[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гэрнёсанд
Дата ўтварэньня 1654
Ляндсгёўдынг Карын Емтын
Насельніцтва (2023)
242 148 (16-е месца)
Шчыльнасьць 11,4 чал./км²
Плошча 21 678 км² (6-е месца)
Шырата Паўночная 62°44’00
Даўгата Усходняя 16°56’00
Лэн Вэстэрнорлянд на мапе Швэцыі
Вэстэрнорлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-Y
Код аўтам. нумароў Y
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

 
Камуны лэну Вэстэрнорлянд

Лэн Вэстэрнорлянд разьмешчаны на ўсходзе паўночнай Швэцыі і падзяляецца на 7 камунаў. На ўсходзе абмываецца Батнічным морам. На поўдні Вэстэрнорлянду знаходзіцца гара Флятаклёкен, якая лічыцца геаграфічным цэнтрам Швэцыі. Насельніцтва лэну складае 242 148 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).

Найбуйнейшыя гарады рэдагаваць

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстэрнорлянд зьяўляюцца Сундсваль (58 813 чал.), Эрншэльдсьвік (33 348 чал.), Гэрнёсанд (18 508 чал.), Тымра (10 494 чал.).