Дэсантна-штурмавыя войскі Ўкраіны

Дэса́нтна-штурмавы́я во́йскі Ўзбро́еных сі́лаў Украі́ны (па-ўкраінску: Десантно-штурмові війська Збройних сил України, ДШВ УСУ) — асобны род войскаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны, які прызначаны для вэртыкальнага ахопу суперніка ды дзеяў у ягоным тыле, да складу якога ўваходзяць паветранадэсантныя, аэрамабільныя ды штурмавыя часткі. Да 2012 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (АэМВ), у 2012—2017 роках — Высокамабільныя дэсантныя войскі (ВДВ). Да 2015 року род дэсантных войскаў уваходзіў да складу Сухапутных войскаў.

Дэсантна-штурмавыя войскі
укр. Десантно-штурмові війська

Эмблема
Гады існаваньня з 1992
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Уваходзіць у ЗСУ Узброеныя сілы
Тып паветранадэсантныя войскі
Колькасьць 30000[1]
Дысьлякацыя м. Жытомір
Мянушка Яноты
Заступнік Архістратыґ Міхаіл
Дэвіз «Заўсёды першыя!»
Войны

Міратворчыя місіі

Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну
Дзейны камандзір  Камандоўца
Яўген Майсюк
Сьцяг дэсантна-штурмавых войскаў Украіны
Бэрэтны знак
Нарукаўны знак

Дэсантна-штурмавыя войскі здольныя дзеяць як паветраны дэсант ды прызначаныя для выкананьня баявых заданьняў у тактычным ды апэратыўным тыле ворага, якія немагчыма выканаць іншымі сіламі ды сродкамі. Войскі мэтанакіравана рыхтуюцца для актыўных баявых дзеяў у тыле суперніка, а таксама дзеяў у хадзе вядзеньня ахоўных, контрнаступальных, адмысловых, антытэрарыстычных ды міратворчых апэрацыяў.

Дэсантна-штурмавыя войскі месьцяцца ў сталай баявой гатовасьці і ё наймабільнейшым родам войскаў, які здольны выконваць хоць якое заданьне ў розных умовах.

Дактрына ўжываньня рэдагаваць

Асноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[2]

  • парушэньне кіраваньня войскамі й працы тылу суперніка;
  • прадухіленьне плянамернага ўжываньня рэзэрваў супернікам;
  • змаганьне з паветранымі дэсантамі ды ґрупаваньнямі суперніка, што зламалася;
  • заняцьце й утрыманьне важных аб’ектаў і рубяжоў з мэтаю забесьпячэньня бесьперашкоднага й своечасовага апэратыўнага разгортваньня ўласных войскаў ды сілаў у пэўных апэрацыйных зонах, раёнах.

Апрача асноўных заданьняў ДШВ могуць прыймаць удзел у змаганьні з пазапраўнымі фармаваньнямі, міжнародных апэрацыях па патрыманьні міру й бясьпекі, мерах па ахове жыцьця й здароўя грамадзянаў ды аб’ектаў дзяржаўнае ўласнасьці за мяжамі Ўкраіны ды выконваць іншыя заданьні, вызначаныя законамі Ўкраіны.

Гісторыя рэдагаваць

Род дэсантных войскаў Узброеных сілаў Украіны быў створаны пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны на ґрунце часткаў і злучэньняў паветранадэсантных войскаў СССР, якія месьціліся на тэрыторыі краіны на момант распаду СССР. Злучэньні ды часткі ўваходзілі да складу Ўзброеных Сілаў Украіны паступова, у пэрыяд з 1 студзеня 1992 року да пачатку лета 1993 року.

1999 року Прэзыдэнтам Украіны была зацьверджаная дата Дня аэрамабільных войскаў — 2 жніўня[3].

27 ліпеня 2012 было падпісанае распараджэньне[4] пра прысваеньне аэрамабільным войскам УС Украіны назвы «Высокамабільныя дэсантныя войскі», такім чынам была аднаўленая радавая абрэвіятура «ВДВ».

У 2015 годзе аэрамабільныя брыґады Высокамабільных дэсантных войскаў былі ўзмоцненыя танкавымі падразьдзеламі, такім чынам ператварыўшы іх у дэсантна-штурмавыя. Кожная зь пяці брыґадаў мела атрымаць па танкавай роце. Для ўзмацненьня ВДВ былі абраныя танкі Т-80, што дзякуючы ґазатурбіннаму рухавіку мелі перавагу ў хуткасьці ды манэўранасьці ў параўнаньні з Т-64[5][6][7].

У траўні 2017 року канцэрн Укроборонпром падрыхтаваў чарговую партыю танкаў Т-80, якія прайшлі капітальны рэмонт, для перадачы дэсантным войскам[8].

У чэрвені 2017 року былі праведзеныя першыя ад аднаўленьня незалежнасьці вайсковыя вучэньні з стрэльбамі рэактыўнае артылерыі непасрэдна з паромаў на вадзе: падразьдзелы 95-е брыґады фарсавалі Дняпро[9][10].

Напрыканцы кастрычніка 2017 року Камандаваньне ВДВ паведаміла пра сьцьвярджэньне рэбрэндынґу ды новае даты прафэсійнага сьвята. Назва зьмененая на: Дэсантна-штурмавыя войскі, прафэсійнае сьвята: наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначацьмуць 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла[11][12].

21 лістапада 2017 року была праведзеная ўрачыстая цырымонія на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве падчас якое Прэзыдэнт Украіны й вайсковае камандаваньне падалі новую сымболіку:[13][14][15][16]

  • была праведзеная цырымонія замены блакітнага бэрэта на бэрэты колеру марун разам з новым бэрэтным знакам[17]
  • Паданы штандар камандоўца дэсантна-штурмавых войскаў
  • Паданы сьцяг роду войскаў
  • Усталяваны тэкст клятвы дэсантніка

Структура рэдагаваць

1990 рэдагаваць

1993 рэдагаваць

Станам на 1 чэрвеня 1993 року ґрупаваньне паветранадэсантных войскаў на тэрыторыі Ўкраіны існавала ў складзе:

2001 рэдагаваць

У 2001 годзе аэрамабільныя войскі складаліся з:[18]

Падразьдзел в/ч # Разьмяшчэньне Статус
Камандаваньне 1-я аэрамабільная дывізія А0220 Балград расфармаваная ў 2003 годзе
25-я паветранадэсантная брыґада А1126 Гвардзейскае (Днепрапятроўская вобласьць)
45-я аэрамабільная брыґада А1533 Балград з 2003 року — 16-я мэханізаваная брыґада
расфармаваная ў 2006 годзе
27-я мэханізаваная брыґада А0664 Белгарад-Днястроўскі расфармаваная ў 2004 годзе[19]
91-ы артылерыйскі полк А0242 Вясёлы Кут
95-я асобная аэрамабільная брыґада А0281 Жытомір
79-ы асобны аэрамабільны полк А0224 Мікалаеў
80-ы асобны аэрамабільны полк А0284 Львоў
1-я аэрамабільная дывізія
Асобная брыґада
Асобныя палкі

2008 рэдагаваць

2019 рэдагаваць

  Камандаваньне Дэсантна-штурмавых войскаў А3771, м. Жытомір

Склад дэсантна-штумавых войскаў Узброеных сілаў Украіны[20]
Назва часткі Эмблема Месца дысьлякацыі Падначаленыя асобныя батальёны
25-я асобная паветранадэсантная брыґада   смт Гвардзейскае
Дняпрапятроўская вобласьць
45-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада   м. Балград,
Адэская вобласьць
46-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада   м. Палтава
Палтаўская вобласьць
79-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада   м. Мікалаеў
Мікалаеўская вобласьць
80-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада   м. Львоў
Львоўская вобласьць
81-я асобная аэрамабільная брыґада   м. Краматорск
Данецкая вобласьць
95-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць
5 батальённая тактычная ґрупа с. Тарэнцееўка
Палтаўская вобласьць
23-і асобны танкавы батальён   с. Вялікі Кабылін
Жытомірская вобласьць
148-ы асобны ґаўбічны самаходны артылерыйскі дывізіён   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць
Навучальныя часткі[20]
Назва часткі Эмблема Месца дысьлякацыі Падначаленыя вайсковыя часткі
199-ы навучальны цэнтар   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць
Часткі забесьпячэньня[20]
Назва часткі Эмблема Месца дысьлякацыі Падначаленыя вайсковыя часткі
камэндатура дэсантнага забесьпячэньня[21]
132-і асобны выведчы батальён   смт. Азёрнае
Жытомірская вобласьць
102-і асобны склад захаваньня паветранадэсантнае тэхнікі і маёмасьці[22]   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць
135-ы асобны батальён кіраваньня[22]   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць
232-я аб’яднаная база забесьпячэньня   с. Рахны
Віньніцкая вобласьць

рота аховы

347-ы інфармацыйна-тэлекамунікацыйны вузел[20]   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць
Вайсоква-тапаґрафічная служба[20]
Назва часткі Эмблема Месца дысьлякацыі Падначаленыя асобныя батальёны
124-я тапаґрафічная частка[20]   м. Жытомір
Жытомірская вобласьць

Навучальныя ўстановы рэдагаваць

Камандаваньне рэдагаваць

 
Штандар камандоўца
Камандоўцы
Начальнікі штабу
Першыя намесьнікі
Начальнікі кіраваньня баявое падрыхтоўкі
Начальнікі паветранадэсантнае службы
Начальнікі кіраваньня ракетных войскаў ды артылерыі
Намесьнікі па матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні
Начальнікі аддзелу па працы з асабістым складам

Традыцыі рэдагаваць

Прафэсійнае сьвята рэдагаваць

 
Бэрэты ДШВ, 2017 рок
Асноўны артыкул: Дзень дэсантна-штурмавых войскаў Украіны

З 2017 року наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла — вярхоўнага камандоўцы Божага войска ў бітве супраць нячыстых сілаў.[11] Сьвята ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сілаў Украіны» ад 21 лістапада 2017 р. № 380/2017.

У папярэднія рокі, у 1999—2017, Дзень паветрана-дэсантных войскаў адзначаўся штороку 2 жніўня. Сьвята было ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень аэрамабільных войскаў» ад 2 жніўня 1999 р. № 937/99. На падставе загаду Прэзыдэнта Ўкраіны ад 27 ліпеня 2012 року № 457 «Пра Дзень высокамабільных дэсантных войскаў» была зьмененая ягоная назва, адпаведна да зьмены назвы роду войскаў.

Мянушка рэдагаваць

Адна зь мянушкаў украінскіх дэсантнікаў — яноты[34][35][36]. Гэта знайшло адлюстраваньне ў сувенірнай прадукцыі дэсантных войскаў, ілюстрацыях[37]. Янотамі назваў дэсантнікаў і прэзыдэнт Украіны ў верасьні 2018[38][39].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Десантно-штурмові війська. Сучасний стан та перспективи розвитку
  2. ^ Основними завданнями ДШВ визначені
  3. ^ Указ Президента України № 937 від 1999
  4. ^ На базі повітряно-десантної частини та аеромобільних військ створені високомобільні десантні війська (ВДВ) Збройних сил України Праверана 6 квітень 2014 г.
  5. ^ Десантники получили первую партию газотурбинных танков Т-80 2015-07-09 г. Праверана 2016-12-30 г.
  6. ^ Т-80 підсилить десантників. Понад 50 танків пішли у ВДВ - Народна армія  Праверана 2016-12-30 г.
  7. ^ Обкатка танка Т-80 ВДВ Украины. ФОТОРЕПОРТАЖ  Праверана 2016-12-30 г.
  8. ^ “Укроборонпром” підготував для десантників чергову партію “летючих” танків Т-80 – відео випробувань. Військова панорама (2017-05-22). Праверана 30 травня 2017 г. Архіўная копія ад 2017-05-28 г.
  9. ^ Унікальний досвід: під час навчань ВДВ вперше в історії ЗСУ “Гради” вдарили з поромної переправи. Український мілітарний портал (2017-06-22). Праверана 22 червня 2017 г.
  10. ^ Бойові стрільби, десантування, багатокілометрові марші та подолання різних перешкод здійснили воїни 95 окремої десантно-штурмової бригади ВДВ на кількох військових полігонах.. Високомобільні десантні війська України (2017-06-16). Праверана 22 червня 2017 г.
  11. ^ а б Замість ВДВ будуть Десантно-штурмові війська. Ukrainian Military Pages (2017-11-01). Праверана 1 листопада 2017 г.
  12. ^ Михайло Забродський: Час змін настав - ВДВ ЗСУ змінять назву, форму та свято (відео). Ukrainian Military Pages (2017-11-03). Праверана 3 листопада 2017 г.
  13. ^ Виступ Президента України під час урочистої церемонії перейменування Високомобільних десантних військ у Десантно-штурмові війська Збройних Сил України та встановлення Дня Десантно-штурмових військ ЗСУ. Адміністрація Президента України (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
  14. ^ Замість ВДВ в Україні будуть Десантно-штурмові війська. BBC Україна (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
  15. ^ Затверджено емблему, девіз і прапор Десантно-штурмових військ ЗС України. Ukrainian Military Pages (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
  16. ^ Десантно-штурмові війська - тепер офіційно. Ukrainian Military Pages (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
  17. ^ Глава держави: Відсьогодні українські десантники носитимуть темно-бордові берети – кольору крові своїх побратимів, пролитої в боях за Україну. Адміністрація Президента України (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
  18. ^ № 477-р від 3 грудня 2001 року "Про шефство Дніпропетров
  19. ^ Розформовані військові частини
  20. ^ а б в г д е ё Високомобільні десантні війська. Ukrainian Military Pages. Праверана 9 листопада 2016 г.
  21. ^ У владі неба. В Десантно-штурмових військах сформований новий підрозділ
  22. ^ а б Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Архіўная копія ад 25 серпень 2016 г.
  23. ^ Хто командує українськими військами на Донбасі: головні особи (укр.) Праверана 2019-09-14 г.
  24. ^ «Крилаті піхотинці» вдосконалюють рівень професійної майстерності Праверана 2019-09-14 г.
  25. ^ Президент присвоїв звання Героя України чотирьом військовим командирам Праверана 23 березня 2015 г.
  26. ^ генерал-лейтенант Забродський Михайло Віталійович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  27. ^ Начальнику штабу – першому заступнику командувача Високомобільних десантних військ Збройних Сил України полковнику Ковальчуку Андрію Трохимовичу присвоєно чергове військове звання «генерал – майор» Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  28. ^ генерал-майор Содоль Юрій Іванович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  29. ^ Заступник начальника Генштабу ЗС України представив особовому складу командування ДШВ нового командувача Праверана 2019-12-08 г.
  30. ^ полковник Іванов Володимир Станіславович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  31. ^ полковник Галушкін Юрій Алімович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  32. ^ полковник Щербань Павло Ростиславович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  33. ^ полковник Павлушенко Станіслав Миколайович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
  34. ^ Словник фронтового сленгу: Ніштяки, нора та нацики (анг.)  Праверана 2018-10-20 г.
  35. ^ Житомирські десантники зірвали навчання військ НАТО й повергнули в шок американських бойових офіцерів, які, здається, бачили все - News DKS - Новости и инфо Житомира (рас.) Праверана 2018-10-20 г.
  36. ^ Бирюков рассказал военную "сказку про енотов" и массовом самоубийстве боевиков (рас.)  Праверана 2018-10-20 г.
  37. ^ М'яка іграшка Єнот (рас.) Праверана 2018-10-20 г.
  38. ^ Молодці, "єноти" - Порошенко про успіхи десантників на навчаннях Saber Junction (укр.)  Праверана 2018-10-20 г.
  39. ^ Українські десантники захопили італійських спецназівців: фото операції (укр.)  Праверана 2018-10-20 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць


Шаблён:ДШВ УСУ Шаблён:Узброеныя сілы Ўкраіны