Жытомірская вобласьць

вобласьць Украіны

Жыто́мірская во́бласьць (па-ўкраінску: Житомирська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Жытомір.

Жытомірская вобласьць
Житомирська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць Украіны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Жытомір
Улучае 23 раёны
Найбуйнейшыя гарады Бярдычаў, Корасьцень
Дата ўтварэньня 22 верасьня 1937
Губэрнатар Сяргей Машкоўскі
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1389,3 тыс. (2,83%, 15-е месца)
Шчыльнасьць 44,59 чал./км²
Плошча 29,9 тыс. км² (4,94%, 5-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 316 м
Месцазнаходжаньне
Жытомірская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-18
Тэлефонны код +38 041
Паштовыя індэксы 10xxx, 11xxx, 12xxx, 13xxx
Інтэрнэт-дамэн zhitomir.ua; zt.ua
Код аўтам. нумароў AM
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі рэдагаваць

Месцазнаходжаньне рэдагаваць

На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласьцю, на поўдні — зь Віньніцкай вобласьцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.

Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.

Клімат рэдагаваць

Паўночная частка вобласьці разьмяшчаецца ў зоне лісьцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны зь вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 753 мм.

Рэльеф рэдагаваць

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зьніжэньнем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласьці (паўднёвая ды паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага ды Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.

Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.

Карысныя выкапні рэдагаваць

На тэрыторыі вобласьці ёсьць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінэральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элемэнты — ванад, сканд, гафн, тор, якія карыстаюцца значным попытам на сьветавым рынку.

Пэрспэктыўным зьяўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.

У вобласьці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — бэрыль, а таксама тапаз, кварц.

Водныя аб’екты рэдагаваць

Па тэрыторыі вобласьці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басэйну Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласьці — Тэтэраў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавэцкае — разьмешчаныя ў басэйне ракі Ўбарць.

Гісторыя рэдагаваць

Засяленьне вобласьці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.

У V—VII стсг. зв. э. тэрыторыя вобласьці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — дрэўлянамі, цэнтральная частка ды поўдзень — палянамі.

У раньнефэадальны пэрыяд (ХІ — пачатак ХІІ стст.) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласьці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — г.зв. Кіеўскай Русі.

У першай палове ХІІІ ст. Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскай навалы.

У 1350—1360 роках усходняя частка вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стст. большая частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводзтва.

Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласьці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстаньне пад кіраўніцтва С. Налівайкі, вяліся ваенныя дзеяньні Казацка-сялянскай вайны.

Пасьля далучэньня тэрыторыі сучаснай вобласьці да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIIІ ст. была ўтвораная Валынская губэрня, у 1804 року яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.

Жытомірская вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

Вобласьць налічвае 23 адміністрацыйныя раёны, 11 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 43 мястэчкі, 1588 вёсак.

Месты рэдагаваць

Абласнога значэньня рэдагаваць

Раённага значэньня рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Жытомірская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў