Даўкша Кімантавіч (? — па 1432) — літоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Першхала».

Даўкша Кімантавіч
лац. Daŭkša Kimantavič

Герб «Першхала»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1432
Бацькі Кімунт

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Горадні.

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Даўга і Кімант

Даўга (Daugo, Daugjis[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kymunt cum filio Dawxha (18 студзеня 1401 году)[5]; cum Dawkscha[6], Dawxscha[7], Dawxa[8] (2 кастрычніка 1413 году); Dewclis Kymontowicz (Dewclxis Kimontowicz[9]; 15 траўня 1432 году)[10].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Кімунта.

Разам з бацькам засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Таксама выступіў сьведкам у Хрыстмэмэльскай умове (1432 год).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 248.
  10. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.

Літаратура рэдагаваць

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4