Гі́ман (Кеман)  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gimiman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gimmo + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кеман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гіман»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гіміман або Кінеман, пазьней Кінман (Gimiman, Cynemann[1], Kinman[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]), а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6].

У Беластоку адзначалася германскае прозьвішча Кіман: Henricus Kiman (1761 год), Hermana, Henrycha Kimana (1769 год), Martinus Kiman (1794 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: miasto Knyszyn… Piotr Gemanoicz (1577 год)[8]; wieś Kiemany (1784 год)[9].

Носьбіты рэдагаваць

Гіманы (Gimon) — прыгонныя зь вёсак Аляюнцаў і Маскоўшчыны (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 96.
  2. ^ Reaney P. H., Wilson R. M. A Dictionary of English Surnames. — London and New York, 1991. P. 1850.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 641, 1089.
  4. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  7. ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 151.
  8. ^ Jabłonowski A. Podlasie. — Warszawa, 1908. S. 162.
  9. ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 180.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 674.