Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/31 траўня

Ганна Габсбург
Ганна Габсбург

31 траўня: Сусьветны дзень бяз тытуню

  • 1279 да н.э.Рамзэс II зрабіўся фараонам Эгіпту
  • 1223 — у бітве на Калцы мангольскія захопнікі разьбілі злучанае руска-палавецкае войска
  • 1592кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза ажаніўся з Ганнай Габсбург (на выяве)
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі арыштавалі аднаго зь лідэраў выступленьня Аляксандра Аскерку
  • 1894 — амэрыканскі лекар Джон Харві Келаг запатэнтаваў кукурузныя камякі
  • 1961 — абвяшчэньне незалежнасьці Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі ад Вялікабрытаніі
  • 1996 — у Іркуцку (Сыбір, Расея) утварылася Таварыства беларускае культуры імя Івана Чэрскага