Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы
Скарачэньне: ВП:АА |
---|
Абраныя артыкулы — артыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 41 абраны артыкул з агульнай колькасьці 86 578 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 2111 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня. Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі () ў верхнім правым куце старонкі. Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні абраны артыкул рэдагаваць
Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банку Беларусі, створаная ў сьнежні 2008 году ў адпаведнасьці з законам «Аб гарантаваным пакрыцьці банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў». Асноўнай задачай Агенцтва зьяўляецца страхаваньне грашовых сродкаў фізычных асобаў у прынятых на ўлік банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. На ўлік у ім абавязкова становяцца ўсе банкі краіны, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазыты.
З 31 ліпеня 2009 году пакрыцьцю падлягаюць 100% грашовых сродкаў на рахунках фізычных асобаў (за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртаньне прыбыткаў у выглядзе адсоткаў ня ўскладзенае на Агенцтва і не рэглямэнтуецца законам.
Сыстэмы страхаваньня ўнёскаў дзейнічаюць у шматлікіх краінах сьвету. Пры стварэньні беларускае арганізацыі за прыклад была ўзятая амэрыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваньнем сродкаў у банках, падкантрольная парлямэнту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраваньні гэтым органам.
(артыкул цалкам…)