Бітва на Нямізе

бітва 1067 року

Бітва на Нямізе (3 сакавіка 1067 году) — бітва пэрыяду фэадальнай раздробленасьці Русі, адбылася на рацэ Нямізе паміж войскамі Яраславічаў — Ізяслава Кіеўскага, Сьвятаслава Чарнігаўскага і Ўсевалада Пераяслаўскага, і войскам Усяслава Полацкага, які быў разьбіты.

Бітва на Нямізе
Выява з Радзівілаўскага летапісу
Дата: 3 сакавіка 1067 году
Месца: Няміга, Полацкае княства
Вынік: Перамога Яраславічаў
Супернікі
Полацкае княстваКіеўскае княства
Пераяслаўскае княства
Чарнігаўскае княства
Камандуючыя
Усяслаў ЧарадзейІзяслаў Яраслававіч
Сьвятаслаў Яраслававіч
Усевалад Яраслававіч

Гісторыя канфлікта рэдагаваць

Усяслаў — сын Брачыслава, ад пачатку свайго ўладарства трымаўся палітыкі бацькі, быў у саюзе з Кіевам — у 1060 годзе ўдзельнічаў у пераможным агульнарускім паходзе супраць торкаў. Але зімой 1065-1066 гадоў, зь невядомых дакладна прычынаў, напаў і трымаў у аблозе Пскоў, разьбіў наўгародзкага князя Мсьціслава Ізяславіча, які ішоў на дапамогу Пскову і разрабаваў Ноўгарад. ЯраславічыІзяслаў Кіеўскі, Сьвятаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі, у адказ зімой 1067 пайшлі супраць Усяслава, узялі, спалілі і разрабавалі Менск. Усяслаў, магчыма, выйшаў на дапамогу Менску і не пасьпеў.

Хада бітвы рэдагаваць

Войскі сышліся на берагах ракі Нямігі і, паводле В. М. Тацішчава, 7 дзён стаялі адно супраць другога ў глыбокім сьнезе. Нарэшце, Усяслаў першы пайшоў супраць Яраславічаў і шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў. Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разьбіты Яраславічамі і зьбег да Полацка. Бітва, апісаная ў Слове пра паход Ігаравы, зьяўляецца адной з буйнейшых і найбольш крывавых міжусобных бітваў Русі.


  На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцѣ животъ кладутъ, вѣютъ душу отъ тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ.»[1]  

Вынікі рэдагаваць

Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разьбіты і зьбег у Полацак, болей нічога не паведамляецца. Паводле В. М. Тацішчава, Яраславічы не перасьледвалі Ўсяслава, а занялі паўднёвую частку Полацкай зямлі, чым прымусілі полацкага князя прасіць міру. Паводле кіеўскага летапісца, не Ўсяслаў прасіў міру, а Яраславічы праз 4 месяцы пасьля бітвы паклікалі яго на перамовы і цалавалі крыж у гарантыю ягонай бясьпекі, але парушылі сваё абяцаньне — схапілі разам з двума сынамі адвезьлі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў земляную турму.

У выніку кіеўскага паўстаньня 1068 году Усяслаў быў вызвалены са зьняволеньня і ненадоўга заняў кіеўскі сталец. У 1071 годзе яму ўдалося вярнуць Полацкае княства.

Зноскі рэдагаваць

  1. ^ Слова пра паход Ігаравы

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць