Беларускі незалежніцкі блёк

Беларускі незалежніцкі блёк — беларуская палітычная кааліцыя, утвораная 27 кастрычніка 2009 дэмакратычнымі палітычнымі і грамадзкімі аб’яднаньнямі Беларусі права-цэнтрыскае ідэалёгіі.

Прынцыпы рэдагаваць

Кааліцыя засноўваецца на прынцыпах адстойваньня нацыянальных каштоўнасьцяў, абароны інтарэсаў беларускага бізнэсу і падтрымкі эўраінтэграцыі. Падпісанты кааліцыйнага пагадненьня заявілі, што яднаюць свае намаганьні «дзеля дасягненьня рэальных пераменаў» у Беларусі і дамаўляюцца «ажыцьцяўляць сталую каардынацыю ды супрацу арганізацыяў у падрыхтоўцы і правядзеньні палітычных і грамадзкіх кампаніяў»[1].

Гісторыя рэдагаваць

27 кастрычніка кааліцыйнае пагадненьне аб утварэньні «Беларускага незалежніцкага блёку» падпісалі сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, а таксама кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэньні руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, аб’яднаньня «Правы Альянс» Юрась Карэтнікаў, і Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу «Маладыя дэмакраты» Аляксандар Шумкевіч[2].

Стваральнікі кааліцыі заяўляюць, што адкрытыя да супрацы зь іншымі грамадзка-палітычнымі сіламі Беларусі[1].

У дзень сваёй прэзэнтацыі «Беларускі незалежніцкі блёк» вывесіў па ўсёй Беларусі 100 нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў[3].

Удзельнікі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць