МХСС Маладыя дэмакраты

Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты» — самастойная моладзевая арганізацыя Беларусі, у аснове ідэялёгіі якой ляжаць хрысьціянска-дэмакратычныя каштоўнасьці. З 2004 году арганізацыя мае статус назіральніка ў Youth of the European People’s Party (YEPP), моладзевай арганізацыі Эўрапейскай народнай партыі.

Маладыя дэмакраты
Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты»
Лідэр арганізацыі Алесь Шумкевіч
Дата заснаваньня 1997
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія хрысьціянская дэмакратыя[d]
Афіцыйны сайт newgeneration.ws

Гісторыя рэдагаваць

МХСC «Маладыя дэмакраты» быў заснаваны ў 1997 годзе і афіцыйна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Аднак напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 2004 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1] пастанавіў ліквідаваць МХСC.

Актывісты МД лічаць сапраўднай прычынай пазбаўленьня статусу афіцыйна зарэгістраванай арганізацыі іхні актыўны ўдзел у апазыцыйнай дзейнасьці.[2][3]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць