Інтэрнасьёнал Порту-Алегры

«Інтэрнасьёнал» (па-партугальску: Internacional) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі ад пачатку ейнага заснаваньня. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі зь іншым клюбам з Порту-Алегры «Грэмію».

Інтэрнасьёнал
Поўная назва Sport Club Internacional
Заснаваны 4 красавіка 1909
Горад Порту-Алегры, Бразылія
Стадыён Бэйра-Рыю
Умяшчальнасьць: 56 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
internacional.com.br

У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў гішпанскую «Барсэлёну». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі, аказаўшыся мацней за мэксыканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў Паўднёваамэрыканскі кубак, другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

Гісторыя рэдагаваць

 
Энрыке Попэ зьяўляецца адным з братоў-фундатараў клюбу

Фундатарамі клюбу лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак ня здолелі знайсьці клюб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клюбы, аднак абодва клюбы былі прыватнімі, і ў іх выступалі толькі гульцы зь нямецкім паходжаньнем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на паседжаньне 4 красавіка 1909 году з мэтай стварэньня новага футбольнага клюбу, які атрымаў назву «Інтэрнасьёнал».

Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьёнал», што тычыцца дактрыны клюбу, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжаньня, нацыянапльнасьці і сацыяльнага статусу.

Трэніроўкі ў новым клюбе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьёналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азэньню цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёну «Грэмію», чым да арэны Бэйра-Рыю, якая разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».

18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клюбу «Грэмію» на іхнай пляцоўцы. «Інтэрнасьёнал» трываў паразу з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасьня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной зь лепшых каманд гораду «Вайсковым футбольным клюбам» (парт. Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клюб адсьвяткаваў 12 кастрычніка 1909 году, абыграўшы ўсё той жа «Вайсковы футбольны клюб» зь лікам 2:1.

Дасягненьні рэдагаваць

1975, 1976, 1979
1992
1927, 1934, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944, 1945, 1947, 1947,
1948, 1950, 1951, 1952, 1953, 1955, 1961, 1969, 1970, 1971,
1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1981, 1982, 1983, 1984,
1991, 1992, 1994, 1997, 2002, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009
2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
2006
2006, 2010
2008
2007, 2011

Склад рэдагаваць

Актуальны на 15 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Сэрхіё Рачэт 1993
2   Аб Уга Мальлё 1991
3   Аб Ігар Гомэс 2001
4   Аб Робэрт Рэнан (ар. Зэніт) 2003
5   ПА Фэрнанду 1987
6   Аб Рэнэ 1992
7   ПА Яран Далмору 1993
8   ПА Бруну Энрыке 1989
10   ПА Алан Патрык (капітан) 1991
11   Нап Вандэрсан 1994
13   Нап Энэр Валенсія 1989
15   ПА Бруну Гомэс 2001
16   Аб Фабрысьё Бустас 1996
19   Нап Рафаэль Сантас Барэ 1995
20   ПА Чарлес Арангіс 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Вэсьлі Рыбэйру 1999
22   Бр Іван Куарэзма 1997
23   ПА Габрыел 1992
24   Бр Антані Соўза 2002
25   Аб Габрыель Мэркада 1987
26   Аб Аляхандра Бэрнабэй (ар. Сэлтык) 2000
27   ПА Маўрысію 2001
29   ПА Т’ягу Мая (ар. Фламэнгу) 1997
31   Нап Люкас Алярыё 1992
40   ПА Ромулу Зварг 2000
41   ПА Матэўс Дыяс 2002
44   Аб Вітан (ар. Шахтар) 2000
45   Нап Лука 2003
50   Аб Жуан Дальля Кортэ 2006
  Бр Фабрысію 1986

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць