Сэлтык Глазга

шатляндзкі футбольны клюб з Глазга

«Сэлтык» (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 53 разы, і 41 раз перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гетрамі.

Сэлтык
Заснаваны 1887
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Сэлтык Парк
Умяшчальнасьць: 60 355
Кіраўнік Дэрмат Дэзманд[d][1] і Ліндсэл Трэйн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
celticfc.com (анг.)
celticfc.com/japa… (яп.)

У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[2]. У тым сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел: чэмпіянат Шатляндыі, Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».

У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[3]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[4].

Заснаваньне й гісторыя рэдагаваць

Клюб быў заснаваны пры царкве Сьвятой Марыі ў Глазга ў раёне Кэлтану ірляндзкім сьвятаром братам Ўолфрыдам 6 лістапада ў 1887 годзе. Першапачаткова клюб стварыўся як сродак для збору грошаў для арганізацыі дабрачыннай дзейнасьці, каб дапамагчы дзецям зь бедных сямей. У вялікай ступені брат Ўолфрыд быў шмат у чым натхнёны прыкладам клюбу «Гібэрніян» з Эдынбургу, які быў сфармаваны зь імігрантаў ірляндзкага паходжаньня 13 гадоў таму. Сярод першых гульцоў клюбу сямёра былі з «Гібэрніяну». Назва клюбу была прапанавана братам Ўолфрыдам, каб адлюстраваць ірляндзкае й шатляндзкае паходжаньне клюбу.

28 траўня 1888 году клюб правёў сваю першую гульню супраць каманды «Рэйнджарз» і перамог зь лікам 5:2. Падчас станаўленьня футбалісты «Сэлтыка» гулялі ў белых кашулях зь зялёным каўняром, з выявай чырвонага кельцкага крыжу на грудзёх. У 1903 годзе клюб перайшоў на ўжываньне традыцыйнай формы: паласатыя бела-зялёныя кашулі.

Прэса Сэлтыку рэдагаваць

У 1965 годзе «Сэлтык» пачаў друкаваць газэту The Celtic View, якая зьяўляецца найстарэйшым клюбнай футбольным пэрыядычным выданьнем[5].

У 2004 годзе клюб запусьціў уласны лічбавы тэлеканал Celtic TV, які быў даступны ў Вялікабрытаніі праз тэлеканал Setanta Sports па спадарожнікавай і кабэльнай плятформе. Але ў сувязі з расфармаваньнем Setanta Sports у Вялікабрытаніі ў чэрвені 2009 году тэлеканал Celtic TV больш не вяшчае.

З 2002 году працуе інтэрнэт-тэлеканал клюбу Channel67 (вядомы раней як Celtic Replay).

Старая фірма й сэктанства рэдагаваць

«Сэлтык» мае гістарычную сувязь з ірляндзкім і шатляндзкім народамі, якія зьяўляюцца па большай частцы каталікамі. Традыцыйна пыхільнікамі іншага клюбу з Глазга «Рэйнджарз» зьяўляюцца прадстаўнікі пратэстанцкага веравызнаньня й прыхільнікі Брытанскай уніі — шатлянцы й прадстаўнікі Паўночнай Ірляндыі. Як вынік такога разьмеркаваньня й напружанай палітычнай сытуацыі ў Паўночнай Ірляныі, напруга ў адносінах паміж абодвума клюбамі ўзмацнілася.

Але ў апошні час як «Сэлтык», так і «Рэйнджарз» прымаюць меры па барацьбе з сэктанствам, працуючы разам з парлямэнтам Шатляндыі, царкоўнымі групамі й грамадзянскімі арганізацыямі.

Дасягненьні рэдагаваць

  • Чэмпіён Шатляндыі: 53
    • 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
    • 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
    • 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1977,
    • 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
    • 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
    • 2020, 2022, 2023
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 41
    • 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
    • 1925, 1927, 1931, 1933, 1937, 1951, 1954, 1965, 1967, 1969,
    • 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
    • 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019, 2020,
    • 2023
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 21
    • 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
    • 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022,
    • 2023

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Джо Гарт 1987
2   Аб Алістэр Джонстан 1998
3   Аб Грэг Тэйлар 1997
4   Аб Густаф Лягерб’ельке 2000
5   Аб Ліям Скейлз 1998
7   Нап Люіс Пальма 2000
8   Нап К’ёга Фурухасі 1995
9   Нап Адам Айда (ар. Норыдж Сіці) 2001
10   Нап Нікаляс Кюн 2000
11   Нап Ліел Абада 2001
13   Нап Ян Хён-Чун 2002
15   ПА Одын Т’ягу Гольм 2003
16   ПА Джэймз Макарці 1990
17   Аб Маік Наўроцкі 2001
18   Аб Юкі Кабаясі 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Нап О Х’ён-Гю 2001
20   Аб Кэмэран Картэр-Вікерз 1997
24   ПА Тамокі Івата 1997
25   Аб Аляхандра Бэрнабэй 2000
28   ПА Паўлу Бэрнарду (ар. Бэнфіка) 2002
29   Бр Скот Бэйн 1991
31   Бр Бэньямін Зыгрыст 1992
33   ПА Мэт О’Райлі 2000
38   Нап Дайдзэн Маэда 1997
41   ПА Рэо Хататэ 1997
42   ПА Калам Макгрэгар (капітан) 1993
49   Нап Джэймз Форэст 1991
56   Аб Энтані Ралстан 1998
57   Аб Стывэн Ўэлш 2000
  Аб Адам Мантгомэры 2002

Індывідуальныя клюбныя рэкорды рэдагаваць

Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
галоў
1   Джымі Макгроры 1922—1937 550
2   Бобі Ленакс 1961—1978
1979—1980
273
3   Гэнрык Лярсан 1997—2004 242
4   Стыві Чалмэрз 1958—1971 231
5   Джымі Кўін 1990—1917 217
 
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
матчаў
1   Білі Макнэйл 1957—1975 790
2   Пол Макстэй 1981—1997 678
3   Рой Эйткен 1976—1990 669
4   Дэні Макгрэйн 1970—1987 661
5   Пэкі Бонэр 1978—1995 642

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць