Інакенці Смактуноўскі

савецкі і расейскі актор тэатру і кіно

Інаке́нці Міха́йлавіч Смактуно́ўскі (сапраўднае прозьвішча — Смактуно́віч; 28 сакавіка 1925, сяло Тацьцянаўка, Томская вобласьць, СССР — 3 жніўня 1994, Масква, Расея) — савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, народны артыст СССР (1974).

Інакенці Смактуноўскі
Иннокентий Смоктуновский
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1925(1925-03-28)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 жніўня 1994(1994-08-03)[2] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР СССР, Расея Расея
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці 1956—1994
Узнагароды
IMDb ID nm0810550
Подпіс Выява аўтографу

Цікавае рэдагаваць

Газэта «Ніва» атрымала ліст з Уроцлава ад Аляксандра Лукашука дацэнта Ўроцлаўскага ВНУ:

Я атрымаў ліст ад вядомага савецкага актора Інакенція Смактуноўскага. Яго спраўднае прозьвішча — Смактуновіч і яго продак паходзіў зь Белавежы. «Майго прадзеда — піша артыст, — вывезьлі зь Белавежы за тое, што ён забіў зубра, будучы егерам у пушчы ў 1863 годзе ў час студзеньскага паўстаньня. Ён ня быў рэвалюцыянэрам (спадзяюся), але яго палічылі прыхільнікам гэтых падзей і накіравалі ў Сыбір.»
Актор просіць дасьледваць яго радаслоўную (паходжаньне).

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[3].

Г. Валкавыцкі пісаў ва ўспамінах:

Слаўны расейскі актор шукае польскіх каранёў. Паставілі мы на ногі ўсіх даступных Смактуновічаў. На жаль, сялянскае радаслоўе губляецца звычайна на трэцім калене — злашчасны выстрал не адгукнуўся ў родавае памяці. Дый род вялікі, расьцярушаны па пушчы й па сьвеце. Адно не падлягае сумненьню: белавескія Смактуновічы — беларусы.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Смоктуновский Иннокентий Михайлович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119033739 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 174. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  4. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 178. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).