Агульнае радыё

нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Фінляндыі
(Перанакіравана з «Yle»)

«Агульнае радыё»[1] (фін. Yleisradio (Yle)) — нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Фінляндыі.

«Агульнае радыё»
фін. Yleisradio
Выява лягатыпу
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Агульны для ўсіх, кожнаму сваё
Заснаваная 29 траўня 1926 (97 гадоў таму)
Заснавальнікі Леанард Віхеруўры
Уласьнікі Парлямэнт Фінляндыі
Краіна Фінляндыя
Разьмяшчэньне Хэльсынкі
Адрас Навіновая вул., д. 5
Ключавыя фігуры Мерха Юля-Антыла (генэральны дырэктар), Маці Апунен (старшыня)
Галіна сувязь
Прадукцыя радыё
Паслугі радыё, тэлебачаньне
Абарачэньне 487,6 млн эўра (2020 год)
Апэрацыйны прыбытак 8,8 млн эўра (2020 год)
Чысты прыбытак 7,2 млн эўра (2020 год)
Лік супрацоўнікаў 2885 (2020 год)
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і сувязі Фінляндыі

З 2013 году кампанія стала першай у краіне, якая зрабіла ўсе свае тэлэпраграмы даступнымі ў прамой трансьляцыі ў сеціве[2].

Гісторыя рэдагаваць

«Агульнае радыё» было заснавана ў Хэльсынкі 29 траўня 1926 году. Першая радыёперадача была перададзена 9 верасьня 1926 году. Гэты дзень лічыцца днём нараджэньня рэгулярнай вяшчальнай дзейнасьці ў Фінляндыі й на самім «Агульным радыё». Пасьля гэтага была распрацавана сетка вяшчаньня, і ў пачатку 1930 году ўжо 100000 семяў змаглі слухаць радыё Yle.

У 1957 годзе «Агульнае радыё» паспрабавала сябе ў тэлевяшчаньні, былі праведзены пробныя тэлеэтэры. Праз год зьявілася штодзённая перадача «Фінскае тэлебачаньне» (фін. Suomen Televisio). З 1969 году «Агульнае радыё» пачало трансьляваць перадачы ў каляровым фармаце. У 2007 годзе разам з усім тэлебачаньнем Фінляндыі «Агульнае радыё» перайшло на лічбавае вяшчаньне. Таксама ў каналаў «Агульнага радыё» ёсьць адзіны тэлетэкст.

Ад 2 сьнежня 2013 году пачаўся выпуск тэленавінаў на саамскай мове[3].

Радыёстанцыі рэдагаваць

Тэлеканалы рэдагаваць

Цікавыя факты рэдагаваць

  • Першай тэлевізійнай трансьляцыяй у Фінляндыі (г. зн. Yle) у 1950 годзе стаў рэпартаж з унівэрмагу Stockmann у Хэльсынкі.
  • У 2013 годзе рэжысэр спартовых праграм Тапані Парм удастоены прэміі брытанскай кінаакадэміі BAFTA[4].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Леанід Баршчэўскі. агульны FI yleinen // ЭўраСлоўнік / рэд. Уладзімер Сіўчыкаў, фін.кансульт. Якуб Лапатка. — Менск: Радыёла-плюс, 2008. — С. 63—64. — 704 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-448-080-0
  2. ^ Телеканалы Yle начинают прямую трансляцию в интернете (рас.). Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki (2013-04-22). Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2014-11-25 г.
  3. ^ На Yle начинают выходить теленовости на саамском языке (рас.). Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki (2013-11-25). Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2016-04-10 г.
  4. ^ Режиссер Юле Тапани Парм получил британскую Bafta (рас.). Yle Uutiset (2013-04-29). Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Радыё рэдагаваць