Пэкарыевыя

сямейства сысуноў
(Перанакіравана з «Tayassuidae»)

Пэкарыевыя (Tayassuidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 3 сучасныя роды і 4 сучасныя віды, абмежаваныя Новым Сьветам, дзе яны сустракаюцца ад паўднёвага захаду ЗША да цэнтральнай Аргенціны. Пэкарыевыя ўпершыню з’явіліся ў закамянеласьцях позьняга эацэна або раньняга алігацэна ў Эўропе. Пазьней закамянеласьці былі знойдзены на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды. Пэкарыевыя вымерлі ў Старым Сьвеце недзе пасля міяцэну, магчыма, з-за канкурэнцыі ад сьвіньнеў. Пэкарыевыя каланізавалі Паўднёвую Амэрыку калі Панамскі перашыек аб’яднаў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку каля 2,5 мільёнаў гадоў таму[1][2].

Пэкарыевыя
Tayassu pecari
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаПэкарыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Tayassuidae
Palmer, 1897
Арэал

Пэкарыевыя — гэта свінападобныя жывёлы з даўжынёй цела ў межах 750–1112 мм, а хвост (які мае толькі ад шасьці да дзевяці пазванкоў) даўжынёй 15–102 мм, вага 20–40 кг. Пэкарыевыя пакрытыя грубай шараватай або карычняватай поўсьцю, і ва ўсіх відаў на грудзях, спіне або твары ёсць кантрасныя ўчасткі белага ці жаўтлявага колеру. Морда мае такі ж рухомы дыск і канцавыя ноздры, як сьвіньні. Страўнік мае дзве-тры камэры. Зубная формула: 2/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 38 зубоў. Верхнія іклы перарастаюць у біўні[1][2].

Пэкарыевыя — статныя жывёлы; памер групы ёсць ад некалькіх жывёл да некалькіх сотняў у залежнасьці ад віду і ад таго, колькі на іх палююць. Яны здабываюць корм на працягу дня, сілкуючыся самымі рознымі расьліннымі і жывёльнымі матэрыяламі. Яны засяляюць розныя асяроддзя пражываньня — ад пустэльняў да густых трапічных лясоў[1][2].

Сыстэматыка рэдагаваць

Пэкарыевыя (Tayassuidae)

  • род Catagonus
    • від Catagonus wagneri
  • род Pecari
    • від Pecari maximus
    • від Pecari tajacu
  • род Tayassu
    • від Tayassu pecari
  • вымерлыя роды: †Aptenohyus, †Cynorca, †Egatochoerus, †Floridachoerus, †Macrogenis, †Mylohyus, †Perchoerus, †Platygonus, †Prochoerus, †Simojovelhyus, †Skinnerhyus, †Sylvochoerus, †Thinohyus, †Waldochoerus, †Woodburnehyus

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Fox, D.; P. Myers (2000) Tayassuidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 10.03.2021 г.
  2. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 344, 345. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)