Шэйхцэрыя балотная

від расьлінаў
(Перанакіравана з «Scheuchzeriaceae»)

Шэйхцэрыя балотная (Scheuchzeria palustris) — адзіны від сямейства шэйхцэрыевых.

Шэйхцэрыя балотная
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадШальнікакветныя (Alismatales)
СямействаШэйхцэрыевыя (Scheuchzeriaceae)
РодШэйхцэрыя (Scheuchzeria)
ВідШэйхцэрыя балотная
Бінамінальная намэнклятура
Scheuchzeria palustris L., 1753
ITIS 38983 ·

Апісаньне рэдагаваць

 
ілюстрацыя

Шэйхцэрыя балотная — шматгадовая трава. Сьцеблы гнуткія, зігзагападобныя, 10–40 см. Лісьце чарговае, даўжынёй да 20 см, вузкалінейнае, з канаўчатае. Суквецьця 3–12-кветкавыя, 3–10 см. Кветкавых лісьцікаў 6, ад белых да жоўта-зялёных, верхавіна вострая. Лісьцянка ад сьветла-зялёнага да карычневага колеру, 4–10 мм. Насеньне ад карычневага да чорнага, яйкападобнае, 4–5 мм, гладкае. 2n = 22[1][2][3]

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджваньне: пераважна ўмераныя да арктычных рэгіёны паўночнага паўшар’я. Насяляе сфагнавыя балоты, балоты і ўскраіны азёраў[1][2][3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 27.08.2020 г.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 27.08.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 27.08.2020 г.  (анг.)