Янотавыя
Янотавыя (Procyonidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 14 сучасных відаў зь 6 родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць Амэрыку ад поўдня Канады да поўначы Аргентыны. Янотавыя сустракаюцца ў самых розных асяроддзях пражываньня, у тым ліку ў пустыні, паўночных лясах, трапічных лясах і на забалочаных землях.
Янотавыя | |
Procyon lotor — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Янотавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Procyonidae Gray, 1825 | |
Зьнешні выгляд
рэдагавацьЯнотавыя маюць вагу ад менш за 1 кг до больш за 20 кг. Некаторыя віды маюць стройныя целы, іншыя — не. Усе маюць сярэднія ці доўгія хвасты. Поўсьць шэрая альбо карычневая, часам з кантраснымі меткамі на твары і светлымі і цёмнымі кольцамі вакол хваста. У большасьці відаў адносна кароткія, шырокія твары і кароткія стаячыя вушы, якія могуць быць круглявымі або завостранымі. Канечнасьці даволі доўгія. Пярэднія і заднія лапы маюць 5 пальцаў. Кіпцюры кароткія і выгнутыя. Зубная формула: 3/3,1/1,3–4/3–4,2/2–3 = 36–42.
Лад жыцьця
рэдагавацьЯнотавыя, ў асноўным, ўсяедныя. Яны спажываюць расьліннасьць, дробных сысуноў, птушак і некаторых бесхрыбетных, асабліва ракападобных. Некаторыя віды сацыяльныя, іншыя — адзінокія. Усе віды добра лазяць па дрэвах. Большасць відаў — начныя.
Эвалюцыя
рэдагавацьЯнотавыя вядомыя з позьняга эацэна Паўночнай Амэрыкі і раньняга алігацэна Эўропы і з позьняга міяцэна ў Азіі. Яны дабраліся да Паўднёвай Амэрыкі з Паўночнай Амэрыкі ў канцы міяцэну.
Сыстэматыка
рэдагавацьProcyonidae
- Potosinae
- Bassaricyon
- Bassaricyon alleni
- Bassaricyon gabbii
- Bassaricyon medius
- Bassaricyon neblina
- Potos
- Potos flavus
- Bassaricyon
- Procyoninae
- Bassariscus
- Bassariscus astutus
- Bassariscus sumichrasti
- Nasua
- Nasua narica
- Nasua nasua
- Nasuella
- Nasuella meridensis
- Nasuella olivacea
- Procyon
- Procyon cancrivorus
- Procyon lotor
- Procyon pygmaeus
- Bassariscus
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Myers P. (2000) Procyonidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 01.02.2021 г.
- Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 315, 316. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |