Phelsuma laticauda — від геконаў з роду фяльзумаў, які жыве на Поўначы Мадагаскара і Каморскіх выспаў. Пазьней быў інтрадуцыраваны на Сэйшэлах, Гаваях і некаторых трапічных выспах. Таксама папулярныя і як хатнія гадаванцы.

Phelsuma laticauda
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЯшчаркі
ІнфраатрадГеконападобныя
СямействаГеконавыя
РодФяльзумы
ВідPhelsuma laticauda
Бінамінальная намэнклятура
Phelsuma laticauda
Арэал

Даўжыня цела дасягае 13 см, каля паловы прыпадае на хвост. Самка адкладае ад 2 да 5 яек з інкубацыйным пэрыядам 40-45 дзён. Палавой сталасьці Phelsuma laticauda дасягаюць ва ўзросьце 12 месяцаў.

Фэльзумы вядуць дзённы лад жыцьця, сілкуюцца ў асноўным казуркамі і нэктарам кветак, іх афарбоўка зьмяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і асьвятленьня.[1]

Існуюць два падвіды:[2]

  • Phelsuma laticauda laticauda (Boettger, 1880)
  • Phelsuma laticauda angularis (Mertens, 1964)

Выявы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  Phelsuma laticaudaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў