P.L.A.N.

беларускі блюз-рокавы гурт

P.L.A.N. — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2001 року.

P.L.A.N.
Гады 200120212021
Краіна
Месца ўтварэньня Менск
Мова беларуская мова
Жанр блюз-рок
Выдавец БМАgroup
Удзельнікі

Мінуўшчына

рэдагаваць

Гурт заснаваў Андрэй Плясанаў, назваўшы яго паводле сваіх ініцыялаў «Плясанаў Андрэй». Акрамя яго, у склад ансамблю ўвайшлі Анатоль Стацэнка (бас-гітара), Андрэй Сапоненка (бубны), Георгі Станкевіч (гітара).

Увесну 2003 року гурт выпусьціў першы альбом «Blues у канцы тунэлю». У сьнежні таго ж году прайшла прэзэнтацыя другога альбому «Вам слова, Джон Ячмень». Да гурту далучыўся яшчэ адзін гітарыст Андрэй Дзяменцеў.

У 2004 року выдадзены альбом «Вялікае калі ласка». Сьпеў «Пасадзіў дзед рэпку» з гэтага альбому ўвайшоў у рэп-складанку беларускіх выканаўцаў «Пасадзіў Dead Rapку(d)».

У 2006 року выйшаў альбом «Piosenki samotnego Lićvina».

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Андрэй Плясанаў (сьпеў, гітара, гармонік)
  • Андрэй Дзяменцеў (гітара)
  • Андрэй Сапоненка (бубны)
  • Георгі Станкевіч (гітара)
  • Анатоль Стацэнка (бас-гітара, баян, дадатковы сьпеў)

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Blues у канцы тунэлю (2003)
  • Вам слова, Джон Ячмень (2003)
  • Вялікае калі ласка (2004)
  • Źnič nadziei: Piosenki samotnego Lićvina (2006)
  • Шлях да каханай (2007)
  • У пошуках страчанага (2008)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць