Куніцавыя

сямейства сысуноў
(Перанакіравана з «Mustelidae»)

Куніцавыя (Mustelidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае каля 60 відаў зь 22 сучасных родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць усе кантынэнты, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды, і не сустракаюцца на Мадагаскары і акіянічных астравах. Куніцавыя сустракаюцца ў розных месцах пражываньня, у тым ліку наземныя, водныя, і марскія.

Куніцавыя
Гарнастай (Mustela erminea) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаКуніцавыя
Падсямействы
Бінамінальная намэнклятура
Mustelidae
Fischer, 1817

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Як правіла, скунсавыя маюць падоўжаныя целы з кароткімі нагамі. Вушы кароткія. Расамахі і барсукі маюць больш шырокае цела. Самая маленькая — ласка (Mustela nivalis), вага якой складае ад 35 да 250 грамаў. Самыя буйныя — Расамахі (Gulo gulo) і марскія выдры (Enhydra lutris) дасягаюць 32 кг і 45 кг адпаведна. Дарослыя самцы, як правіла, прыблізна на 25 адсоткаў больш, чым самкі таго ж віду. Зубная формула: 3/3, 1/1, 2–4/2–4, 1/1–2 = 28–38. Іклы доўгія.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Яны ядуць бесхрыбетных, а таксама хрыбетных. Некаторыя віды эвалюцыянавалі, каб умець лазіць па дрэвах (напрыклад, куніца) або плаваць (напрыклад, марская выдра, норка) у пошуках здабычы. Члены сямейства альбо дзённыя, альбо начныя. Куніцавыя звычайна жывуць ад 5 да 20 гадоў у дзікай прыродзе.

Сыстэматыка

рэдагаваць
Падсямейства Роды Падсямейства Роды
Ferinestrix Mustelinae Arctonyx
Lutrinae Аонікс (Aonyx) Eira
Enhydra Galictis
Hydrictis Расамаха (Gulo)
Lontra Ictonyx
Lutra Lyncodon
Lutrogale Martes
Pteronura Meles
Медаед (Mellivora)
Melogale
Mustela
Neovison
Poecilogale
Taxidea
Vormela
Arctomeles

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Wund M. (2005) Mephitidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 21.01.2021 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 316, 317. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)