Meine Welt (самотнік)

чатырнаццаты самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана (2024)

«Meine Welt»[a] (зь ням. — «Мой сьвет»[5]) — чатырнаццаты самотнік у сольнай кар’еры фронтмэна нямецкага гурта Rammstein Тыля Ліндэмана[6]. Рэліз самотніка адбыўся 20 сьнежня 2024 году[7] на нямецкім лэйбле Out of Line Music[8]. Кампазытарам і прадусарам песьні выступіў Нікалас Робэрт Людвіг[4].

«Meine Welt»
Самотнік Till Lindemann
Выдадзены 20 сьнежня 2024
Жанр
Лэйбл Out of Line Music[3]
Фармат
Працягласьць 4:03
Прадусар Нікалас Робэрт Людвіг[1]
Мова нямецкая
Аўтар словаў Тыль Ліндэман[3]
Кампазытар Нікалас Робэрт Людвіг[4][1]
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Übers Meer»
(2024)
«Meine Welt»
(2024)

Пакуль невядома, ці «Meine Welt» ёсьць самастойным самотнікам альбо самотнікам да альбома[9]. Словы на вокладцы («Kill Till»), можна зразумець як даніну павагі фільму Квэнтына Тарантына Забіць Біла, і як рэфэрэнс да тэндэнцыяў актывістаў адмяніць музы́ку[10].

Назва самотніка стала назвай будучага аднайменнага канцэртнага тура Ліндэмана[11][12], які пройдзе ў 2025 годзе[13]. «Meine Welt» была ўключаная часопісам Revolver у сьпіс «6 best new songs right now: 12/20/24» («6 найлепшых новых песьняў цяпер: 20 сьнежня 2024»)[14].

«Meine Welt» была ўключаная ў сьпіс «Aktuelle Bullets» у катэгорыі самотнікаў Нямецкіх Альтэрнатыўных Чартаў (Deutsche Alternative Charts)[15].

Гісторыя

рэдагаваць

Празь некалькі месяцаў пасьля завяршэньня стадыённана канцэртнага тура Rammstein і фэстывальнага тура Ліндэмана, быў абвешчаны новы эўрапейскі аднайменны тур музыкі[16][17][18]. Ён павінен пачацца 29 кастрычніка 2025, у Ляйпцыге, і скончыцца 16 сьнежня таго ж году ў Штутгарце[17][18]. Празь некалькі дзён пасьля абвяшчэньня тура, 29 лістапада 2024 году, у базе зьвестак GEMA зьявілася інфармацыя пра новую песьню музыкі — «Meine Welt»[4].

Зьвесткі пра выхад самотніка зьявіліся ў сетцы ў неафіцыйнай суполцы мэксыканскіх фанатаў Rammstein у Facebook 5 сьнежня 2024 году[19], за 15 дзён да афіцыйнага рэлізу песьні.

18 сьнежня (за два дні да рэлізу) ў Instagram музыкі зьявіўся тызер самотніка, у якім быў паказаны чалавечы эмбрыён на пустым чорным фоне[20] й назва самотніка з надпісам «Soon» (з анг. — «хутка»)[21].

19 сьнежня быў апублікаваны другі тызер самотніка, які зьмяшчаў надпіс «tomorrow» («заўтра») і надпіс «КИЛЛ ТИЛЛ» кірыліцай[22] (трансьлітарацыя ангельскага «KILL TILL», літ. «забей Тыля»)[23], што адсылала да футболкі, у якую апрануўся Тыль[24] у адказ на плякат, які выкарыстоўваўся падчас абвінавачваньняў музыкі ў згвалтаваньні ў 2023 годзе[25]; Ліндэман быў прызваны невінаватым Бэрлінскай пракуратурай[26].

Рэліз самотніка адбыўся 20 сьнежня 2024 году на ўсіх стрымінгавых пляцоўках і ў фарматах вінілавых пласьцінак і CD[8][27].  

Тэкст песьні можа адсылаць да абвінавачваньняў музыкі ў сэксуальным гвалце ў 2023 годзе. Лірычны герой песьні паказвае сябе як ізгоя: «Niemand weiß, wie es ist, wenn die Nacht so endlos ist / Einzig Freund die Einsamkeit, Dunkelheit» («Аніхто ня ведае, што ёсьць бясконцая ноч / Адзіны сябар — адзінота, цемра»)[10].

Лірычны герой прапануе слухачу ўвайсьці ў ягоны сьвет, пабачыць усё ягонымі вачыма: «Ich zeig’ dir meine Welt / Ein Ort für verirrte Seelen» («Я пакажу табе свой сьвет / Месца для страчаных душ»)[10].

Даступныя выданьні

рэдагаваць

Ніжэй прыведзены сьпіс выданьняў «Meine Welt». Усе лічбавыя выданьні сталі даступныя 20 сьнежня 2024 году. Фізычная прадукцыя стане даступная 28 сакавіка 2025 году (13 лютага лэйбл Out of Line Music паведаміў, што дата рэлізу фізычных выданьняў перанесеная з 14 сакавіка на 28 праз «тэхнічныя прычыны»[28]), аднак перадзаказ даступны ўжо 20 сьнежня[29][30].

Лічбавыя фарматы

рэдагаваць

Фізычныя фарматы

рэдагаваць

Даступныя вінілавыя пласьцінкі й кампакт-дыскі, у прыватнасьці[33]:

  • Лімітаваы фан-пакет зь лімітаваным 7-цалевым фотавінілам, лімітаваным празрыстым CD, футболкай, баваўняным шопэрам, паштоўкай і вінілавай налепкай; (Limited Fan Bundle with limited 7” picture vinyl, limited transparent CD, t-shirt, cotton bag, postcard & vinyl sticker);
  • Лімітаваны 7-цалевы фотавініл і звычайны 7-цалевы вініл (Limited 7” picture vinyl & regular 7” vinyl);
  • Лімітаваны празрысты кампакт-дыск і звычайны кампакт дыск (Limited transparent CD & regular CD).

Сьпіс кампазыцыяў

рэдагаваць

Назва
1. «бок А: Meine Welt»
2. «бок Б: Meine Welt — Megabot Remix feat. Zacky Vengeance (Avenged Sevenfold)»

Назва
1. «Meine Welt»
2. «Meine Welt — Megabot Remix feat. Zacky Vengeance (Avenged Sevenfold)»
3. «Meine Welt — Weltuntergang Remix by Aesthetic Perfection»

Лічбавае спампаваньне, стрымінг

рэдагаваць
Назва
1. «Meine Welt» (Мой сьвет) 4:03[34]
  1. ^ а б в Till Lindemann — «Meine Welt» Lyrics (анг.). Genius.comПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  2. ^ а б «Meine Welt» — Single. Till Lindemann (анг.). Apple Music (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  3. ^ а б Till Lindemann [@TillLindemann_official] (19 сьнежня 2024) «Meine Welt» · Till Lindemann. Provided to YouTube by Out of Line Music (анг.). YouTubeПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  4. ^ а б в Repertoire Search: «title: contains: „Meine Welt“»; «performing artist: contains: „Till Lindemann“» (ням.). Gema Database. — У полі «Titel» — «Meine Welt», у полі «Interpert» (зьмяніць «Auswählen [optional]» на «Interpert») — «Till Lindemann», для пошуку націснуць «Suchen»Праверана 20 сьнежня 2024 г.
  5. ^ Mein, f. meine («мой»), die Welt («сьвет»). verbum.byПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  6. ^ Benedetta Baldin. News. Till Lindemann releases new single «Meine Welt» (анг.) // Chaoszine, 21 сьнежня 2024 г. Праверана 1 студзеня 2025 г.
  7. ^ Arthur.. News: Till Lindemann veröffentlicht neue Single «Meine Welt» (ням.) // Metalglory, 20 сьнежня 2024 г. Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  8. ^ а б TILL LINDEMANN :: Neue Single «Meine Welt» (ням.). Amboss-Mag.de (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  9. ^ Till Lindemann: Rammstein-Frontmann mit neuer Single «Meine Welt» zur Tour 2025 (ням.). Sonic Seducer (20 сьнежня 2024). Праверана 20 сьнежня 2024 г.
  10. ^ а б в Stefan Hochgesand. (20 сьнежня 2024) Neues Lied von Till Lindemann: «Unbefriedigt, ungeschickt, ungeschminkt und ungef***t» (ням.). Berliner ZeitungПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  11. ^ Spencer Kaufman. (20 сьнежня 2024) Rammstein’s Till Lindemann Unveils New Single «Meine Welt»: Stream (анг.). ConsequenceПраверана 21 сьнежня 2024 г.
  12. ^ Till Lindemann (Rammstein) premieres new song «Meine Welt» (анг.). Lambgoat (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  13. ^ wookubus. (20 сьнежня 2024) Rammstein’s Till Lindemann Debuts New Track «Meine Welt» (анг.). TheprpПраверана 21 сьнежня 2024 г.
  14. ^ Gregory Adams, Revolver Staff. (20 сьнежня 2024) 6 best new songs right now: 12/20/24. King Diamond, Till Lindemann and more (анг.). RevolverПраверана 21 сьнежня 2024 г.
  15. ^ Aktuelle Bullets — Kategorie: Single. Aktuelle Bullets für diese Woche (ням.). Deutsche Alternative ChartsПраверана 1 студзеня 2025 г. Архіўная копія ад 1 студзеня 2025 г.
  16. ^ Till will do two solo tours in 2025 (анг.). Lindemann World (11 лістапада 2024). Праверана 20 сьнежня 2024 г.
  17. ^ а б Hesher Keenan. (13 лістапада 2024) Till Lindemann Announces 2025 European Tour (анг.). Metal SucksПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  18. ^ а б Greg Kennelty. (13 лістапада 2024) Tour Dates. TILL LINDEMANN Announces Late 2025 European Tour Dates (анг.). Metal InjectionПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  19. ^ u/Chewbacca122. (5 сьнежня 2024) New Single «Meine Welt» — December 20th (анг.) r/Tilllindemann (неафіцыйная суполка фанатаў Тыля Ліндэмана). RedditПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  20. ^ Sebastian. (18 сьнежня 2024) Till Lindemann: «Meine Welt» — Hinweise auf neues Album oder Single zur Tour 2025 (ням.). lifad.world. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
  21. ^ Till Lindemann [@till_lindemann_official]. (18 сьнежня 2024) Гісторыя ў Instagram (№ 1) (анг.). InstagramПраверана 20 сьнежня 2024 г. Глядзець гісторыю ў Reddit.
  22. ^ Sebastian. (19 сьнежня 2024) Till Lindemanns neues Single-Cover: Provokation oder künstlerische Reflexion? (ням.). lifad.world. Праверана 20 сьнежня 2024 г.
  23. ^ Till Lindemann [@till_lindemann_official]. (19 сьнежня 2024) Гісторыя ў Instagram (№ 2) (анг.). InstagramПраверана 20 сьнежня 2024 г. Глядзець гісторыю ў Reddit.
  24. ^ Reeder. (31 ліпеня 2023) RAMMSTEIN’s TILL LINDEMANN Trolls Critics By Wearing «Kill TILL» Shirt (анг.). Metal AddictsПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  25. ^ Till Lindemann reagiert auf Kritiker. Nur die nächste Provokation? (ням.). t-online.de (31 жніўня 2023). Праверана 20 сьнежня 2024 г.
  26. ^ Christopher F. Schuetze. (29 жніўня 2023) Rammstein Singer Till Lindemann Is Cleared of Sexual Assault Allegations (анг.). New York TimesПраверана 20 сьнежня 2024 г.
  27. ^ Joel Barrios. (20 сьнежня 2024) RAMMSTEIN’s TILL LINDEMANN Streams New Solo Single «Meine Welt» (анг.). Metal InjectionПраверана 21 сьнежня 2024 г.
  28. ^ u/Rasputin1493. (13 лютага 2025) Physical «Meine Welt» postponed to 28 March (анг.) r/Tilllindemann (неафіцыйная суполка фанатаў Тыля Ліндэмана). RedditПраверана 13 лютага 2025 г.
  29. ^ TILL LINDEMANN präsentiert neue Single «Meine Welt» und kommt Dezember ’25 in die Schweiz (ням.). Metal Factory (21 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  30. ^ Christophe Droit. (20 сьнежня 2024) Till Lindemann. «Meine Welt» un nouveau single (фр.). Hard ForceПраверана 21 сьнежня 2024 г.
  31. ^ «Meine Welt». Till Lindemann (анг.). Amazon Music (20 сьнежня 2024). Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  32. ^ а б Афіцыйны акаўнт Тыля Ліндэмана на bandcamp.com. «Meine Welt» by Till Lindemann  · 1 track, 4 minutes (анг.) bandcamp.com Праверана 21 сьнежня 2024 г.
  33. ^ Till Lindemann [@TillLindemann_official]. (20 сьнежня 2024) New single «Meine Welt» + vinyl, CD & merchandise now available! (Публікацыя ў супольнасьці) (анг.). YouTubeПраверана 21 сьнежня 2024 г.
  34. ^ Till Lindemann. • «Meine Welt» Самотнік • 2024 • 1 трэк • 4 хвіліны 3 сэкунды. YouTube MusicПраверана 20 сьнежня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць