Вялікі грыцук

від птушак
(Перанакіравана з «Limosa limosa»)

Вялікі грыцук[1] (Вялікі вераценьнік) — буйны кулік зь сямейства бакасавых, які гняздуе ў вільготных нізінах і забалочаных ляндшафтах ад Ісьляндыі да Далёкага усходу. Раён зімовак вельмі шырокі — Заходняя і Паўднёвая Эўропа, Афрыка, Паўднёвая і Паўднёва-Ўсходняя Азія, Аўстралія. У Міжнароднай Чырвонай кнізе, у сувязі з памяншэньнем прыдатных для размнажэньня тэрыторый, мае статус віду, блізкага да пераходу ў групу пагражальных (катэгорыя NT).

Вялікі грыцук
Вераценьнік вялікі, самец
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
АтрадСеўцападобныя
СямействаБакасавыя
РодВераценьнікі
ВідВялікі грыцук
Бінамінальная намэнклятура
Limosa limosa
Limosa limosa

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Буйны элегантны кулік з адносна маленькай галавой, доўгай дзюбай і доўгімі нагамі. Памерамі параўнальны зь сярэднім кулёнам (Numenius phaeopus), аднак мае больш ладны целасклад. Даўжыня 36-44 см, размах крылаў 70-82 см, маса 160—500 г., самцы ў сярэднім крыху драбнейшыя самак (у сярэднім 280 і 340 г адпаведна) і маюць больш кароткую дзюбу.

У віду 3 падвідаў:

  • L. l. islandica
  • L. l. limosa
  • L. l. melanuroides