Iļģi

Латыскі фолк-рок-гурт
(Перанакіравана з «Ilgi»)

«Iļģi» — латвійскі постфолк-рок-гурт з Рыгі, заснаваны ў 1981 року. Выконвае творы на народныя матывы ў творчай аранжыроўцы і з характэрным рок-гучаньнем. Лічыцца піянэрам латыскай постфальклёрнай музыкі.

Iļģi
Гады з 1981
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Латвіі Латвія
Мова латыская
Жанр
Выдавец UPE
Удзельнікі
  • Ілга Рэйзьніецэ
  • Марыс Муктупавэлс
  • Гатыс Гаўеніекс
  • Эганс Кронбэргс
  • Мартыньш Ліндэ
Былыя ўдзельнікі
  • Юрыс Рыекстыньш
  • Бірута Озалыня
  • Занэ Шмітэ
  • Мара Калныня
  • Гунтарс Габранаўс
  • Гінтс Суола
  • Арналдс Дале
  • Яніс Абэнс
  • Арнальдс Каркліс
  • Юрыс Кройчс
  • Вілніс Струодс
ilgi.lv

Мінуўшчына

рэдагаваць

Гурт 21 красавіка 1981 року заснавала выпускніца Музычнае акадэміі імя Язэпса Віталса(lv) Ілга Рэйзьніецэ, прафэсійная скрыпачка і ўдзельніца ВІА «Bizīteri» і «Skandinieki». Сьпярша ўдзельнікі «Iļģi» займаліся вандроўкамі па краіне з мэтай зьбіраньня народных традыцыяў, песьняў, шылі строі і ладзілі ўласныя інструмэнты, на якіх выконвалі народную музыку ў аўтэнтычнай манэры. Пазьней гэтыя запісы ўвайшлі ў складанку зь дзьвюх кружэлак «Agrie gadi» (2002).

Пазьней музыкі вырашылі спалучыць фолк з уласнымі густамі і інтэрпрэтацыямі. Зьявіліся новыя ўдзельнікі, інструмэнты: кокле(lv), дуда і нават акустычная гітара, што на той час было рэвалюцыяй у латыскай народнай музыцы. У першы альбом «Rāmi, rāmi» ўжо ўвайшлі, акрамя народных, уласныя аранжыроўкі гурту, больш павольныя, мэдытацыйныя. Падобны характар мае й альбом «Riti riti».

Пазьней музыкі гурту пачалі ўжываць электрычныя інструмэнты, каб зламаць стэрэатып пра цікавасьць да традыцыйнае музыкі толькі сярод старэйшага пакаленьня. Толькі ў сярэдзіне 1990-х гадоў гурт нарэшце пачаў карыстацца папулярнасьцю на радзіме. У альбоме 1998 року «Saules meita», які стаў ключавой падзеяй у гісторыі латыскае музыкі[1], заўважны схіл «Iļģi» да поп- і рок-музыкі, што палегчыла ўспрыняцьце ягонай творчасьці слухачамі. У 2002 року выйшла кружэлка «Spēlēju, dancoju» — фольк-рок-опэра зь песьнямі ў розных стылях. Гэтыя пошукі працягнуліся і ў наступным альбоме «Kaza kāpa debesīs».

3 сьнежня 2011 «Iļģi» адзначыў 30-гадовы юбілей вялікім аншлягавым канцэртам у Рызе, у канцэртавай залі «Palladium».

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Яніс Абэнс
  • Гунтарс Габранаўс
  • Арналдс Дале
  • Мара Калныня
  • Арнальдс Каркліс
  • Юрыс Кройчс
  • Бірута Озалыня
  • Юрыс Рыекстыньш
  • Гінтс Суола
  • Вілніс Струодс
  • Занэ Шмітэ

Дыскаграфія

рэдагаваць
Рок Выданьне Назва Па-беларуску
1993
  • MC
  • «RiTonis»
Rāmi, rāmi «Спакойна, спакойна»
  • CD, MC
  • «Plate Records»
Bāreņu dziesmas / Šūpuļdziesmas «Сіроцкія песьні»
1996
  • CD
  • «Labvakar»
Riti, riti «Круці, круці»
1998
  • CD, MC
  • «Upe»
Saules meita «Дачка сонца»
2000
  • CD
  • «Upe»
Sēju vēju «Сею-вею»
2002
  • CD
  • «Upe»
Spēlēju, dancoju «Сьпяваю, танцую»
2003
  • CD
  • «Upe»
Kaza kāpa debesīs «Залезла каза на неба»
2004
  • CD
  • «Lauska»
Rāmi un ne «Спакойна і не»
2005
  • CD
  • «Upe tuviem un tāliem»
Totari «Тотары»
2006
  • CD
  • «Upe»
Ne uz vienu dienu «Не на адзін дзень»
2008
  • CD
  • «Iļģi»
Ej tu dejot «Хадзем танчыць»
2009
  • CD
  • «Platforma Records»
Īsākās nakts dziesmas «Песьні найкарацейшай ночы»
2011
  • CD
  • «Upe tuviem un tāliem»
Tur saulīte pērties gāja «Туды сонца парыцца ішло»

Складанкі

рэдагаваць
Рок Выданьне Назва Па-беларуску
2002
  • 2 CD
  • «Upe»
Agrie gadi «Раньнія гады»
2011
  • CD
  • «Upe tuviem un tāliem»
Izlase «Складанка»

Узнагароды

рэдагаваць

Гурт шэсьць разоў атрымліваў Латвійскую музычную прэмію(lv) за найлепшы сучасны альбом народнае музыкі(lv) (1998, 2002—2005, 2011).

Альбом «Ne uz vienu dienu» (2006) чатыры месяцы ўваходзіў у дзясятку эўрапейскага чарту народнае музыкі, дасягнуўшы там другога месца. У 2012 гурт вярнуўся ў эўрапейскія чарты на 4-ю пазыцыю з «Tur saulīte pērties gāja»[2].

  1. ^ Eelco Schilder. A Decade of Folk. Ilgi  (анг.) // The Mollis FolkWorld. — 2007. — № 11.
  2. ^ Ilgi. Biography (анг.). CDBaby. Праверана 4 верасьня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць