Крывок

(Перанакіравана з «Haematopus ostralegus»)

Крывок[1] (Haematopus ostralegus), кулік-сарока — від птушак роду і сямейства крыўковых. Найбольш распаўсюджаны від кулікоў, насяляе Заходнюю Эўропу, цэнтральную Эўразію, Камчатку, Кітай і заходняе ўзьбярэжжа Карэі. У 1981 годзе ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Крывок
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадСеўцападобныя
СямействаКрыўковыя
РодКрывок (Haematopus)
ВідКрывок
Бінамінальная намэнклятура
Haematopus ostralegus
Linnaeus, 1758
Арэал

Апісаньне

рэдагаваць
 
Палёт крыўка над возерам Сьлігехан (Шатляндыя)

Кулік-сарока — адзін з найбольшых кулікоў рэгіёну. Даўжыня — 37—45 см, мае дзюбу 8—10,3 см[2] і размах крылаў 80—85 см[3]. Апярэньне чорна-белае, ногі чырвоныя; моцная шырокая чырвоная дзюба дазваляе разьбіваць ці раскрываць малюскаў ці раскопваць чарвякоў[3].

У палёце куліка немагчыма пераблытаць: белыя крылы і хвост з чорнымі акраінамі альбо чорны ніз і белы верх. Маладыя птушкі карычневыя, маюць белы каўнерык і тупейшую дзюбу. Крык — характэрны гучны сьвіст.

Форма дзюбы вар’юецца; крыўкі з шырокімі канцамі дзюбаў разьдзіраюць створкі малюскаў ці прадзёўбваюць скарлупу, а з вострымі канцамі — раскопваюць чарвякоў.

Ёсьць тры падвіды: ostralegus пражывае ў Эўропе і на ўзьбярэжжах ва Ўсходняй Эўропе, longipes — у Цэнтральнай Азіі і Расеі, osculans на Камчатцы і ў заходнім Кітаі.

Экалёгія

рэдагаваць
 
Яйка крыўка

Кулікі-сарокі — пералётныя птушкі. Эўрапейская папуляцыя гняздуе пераважна ў паўночнай Эўропе, але ўзімку могуць пералятаць у паўночную Афрыку і паўднёвую Эўропу.

Гнёзды птушкі выграбаюць на гальцы, узьбярэжжы ці камяністых астравах. У кладцы 2—4 яйкі маскіровачнай афарбоўкі.

  1. ^ Птушкі Беларусі — Крывок
  2. ^ Дарафееў А. Кулік-сарока Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.
  3. ^ а б The Birds of the Western Palearctic. — Abridged. — Oxford University Press, 1997. — ISBN 0-19-854099-X

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць