Познацьветныя

род расьлінаў
(Перанакіравана з «Colchicaceae»)

Познацьветныя (Colchicaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 15 родаў і 285 відаў[1].

Познацьветныя
Colchicum autumnale — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадЛілеякветныя (Liliales)
СямействаПознацьветныя
Бінамінальная намэнклятура
Colchicaceae DC.

Апісаньне рэдагаваць

Травы шматгадовыя. Сьцябло, звычайна, кароткае. Лісьце прыкаранёвае, зь паралельным жылкаваньнем, часам разьмешчанае на сьцябле. Кветкі ў суквецьці або адзінкавыя. Плод — каробачка[2].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджаныя ва ўмеранай, субтрапічнай і трапічнай зонах Эўразіі, Паўночнай Амэрыкі і Афрыкі (больш за ўсё відаў у Паўднёвай Афрыцы)[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Парфегов, В. И. (общ. ред.) Флора Беларуси: сосудистые растения. — М.: Беларуская навука, 2017. — Т. 3. — С. 14. — ISBN 978-985-08-2191-1  (рас.) (бел.)