Дамавы сыч
(Перанакіравана з «Athene noctua»)
Дамавы сыч або Сіпель[1] (Athene noctua) — птушка роду сычы сямейства савіныя.
Дамавы сыч | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Совападобныя |
Сямейства | Савіныя |
Род | Сычы |
Від | Дамавы сыч |
Бінамінальная намэнклятура | |
Athene noctua (Scop., 1769) | |
Арэал | |
Даўжыня цела каля 25 см. Важыць 150—210 г[2]. Самцы і самкі афарбаваныя аднолькава: сьпіна сьветла-бурая або пясочная, на плечавых пёрах круглявыя белыя плямы, брушка белае з бураватымі падоўжнымі стракацінамі. Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі (выключаючы Паўночную). У Беларусі трапляецца рэдка, пераважна на поўдні, селіцца ля жытла, у старых парках і закінутых кар'ерах. У кладцы 4-6 яек. Сілкуецца дробнымі грызунамі, насякомымі, радзей птушкамі.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Варыянты напісаньня ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.325.
- ^ Ямінскі Б. Дамавы сыч Чырвоная кніга Беларусі Праверана 31 жніўня 2024 г.