Я́ніс Цы́мзэ (па-латыску: Jānis Cimze; 1814—1881) — латвійскі пэдагог, калекцыянэр народнай песьні, арганіст, заснавальнік латвійскай харавой музыкі і латыскай прафэсійнай музыкі.

Яніс Цымзэ
Дата нараджэньня 3 траўня 1814(1814-05-03)[1], 21 чэрвеня (3 ліпеня) 1814[2] або 3 ліпеня 1814(1814-07-03)[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 кастрычніка 1881(1881-10-22)[4][2] (67 гадоў) або 10 (22) кастрычніка 1881[2] (67 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак арганіст, кампазытар
Месца працы
Жанры клясычная музыка

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся і гадаваўся на малочнай фэрме. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафіяльнай школцы, дзе ён таксама навучыўся аргану. З шаснаццаці гадоў працаваў прыватным рэпэтытарам, а пазьней быў выкладчыкам у парафіяльнай школе Вальміеры і арганістам. У 1836 годзе Цымзэ выправіўся ў Нямеччыну, дзе навучаўся ў Вайсэнфэльскай сэмінарыі настаўнікаў, якую ён скончыў у 1838 годзе. Тут ён навучыўся граць на скрыпцы і фартэпіяна і палепшыў свае навычкі арганіста. У 1838—1839 гадах ён быў студэнтам Бэрлінскага ўнівэрсытэту, дзе наведваў лекцыі па матэматыцы, дыдактыцы і тэорыі музыкі. Ягоным музычным прафэсарам быў калекцыянэр, выдаўца і дасьледнік нямецкіх народных песень Людвіг Крыстыян Эрк. Вярнуўшыся з чужбіны, з 1839 году па сваю сьмерць, Цымзэ ачольваў Відзэмскую сэмінарыю настаўнікаў[5], дзе навучаў будучых настаўнікаў кіраваць хорам і рабіць гарманізацыю народных песень. Ягоная адукацыя ладзілася нямецкай мовай[6]. За свае сорак два гады працы ў сэмінарыі настаўнікаў адукацыю атрымалі больш за чатырыста студэнтаў, якія пасьля самі сталі настаўнікамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Яніс Цымзэ ў Інфармацыйным цэнтры латвійскай музыкі.