Эрнст Ляўкоў
Эрнст Арка́дзьевіч Ляўко́ў (30 студзеня 1935, Менск — 13 верасьня 1996) — беларускі геоляг, краязнавец. Чалец-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1994), доктар геоляга-мінэралагічных навук (1981), прафэсар (1988). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 року.
У 1958 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Беларускім навуковым геоляга-выведвальным інстытуце, з 1977 у Інстытуце геалягічных навук АН Беларусі. Дасьледаваў рэльеф і карысныя выкапні краіны, геалягічную будову і фармаваньне плошчы пашырэньня крэмнездабыўных шахтаў і майстэрань па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах. Зьвярнуў увагу на важную ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гістарычнага мінулага. Вывучаў культавыя камяні, рэлікты паганства ў сучасных пакланеньнях і ахвяраваньнях каменю.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.