Эн Сэкстан
Эн Сэкстан (па-ангельску: Anne Sexton; 9 лістапада 1928, Ньютан, ЗША — 4 кастрычніка 1974, Ўэстан, Масачусэтс, ЗША) — амэрыканская паэтка, пісьменьніца, ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі. Прадстаўніца гэтак званай «спавядальнай паэзіі» (confessional poetry)[7].
Эн Сэкстан | |
анг. Anne Sexton | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Эн Грэй Гарві |
Нарадзілася | 9 лістапада 1928[1][2][3][…] |
Памерла | 4 кастрычніка 1974[1][2][3][…] (45 гадоў) |
Пахаваная | |
Дзеці | Linda Gray Sexton[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, дзіцячая пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1960—1974 |
Мова | ангельская[6] |
Дэбют | 1960 |
Значныя творы | Live or Die, 1966, Love Poems, 1969, The Death Notebooks, 1974 |
Узнагароды | |
http://www.anne-sexton.net/ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЭн Грэй Гарві нарадзілася ў горадзе Ньютан, штат Масачусэтс. Амаль усё дзяцінства правяла ў Бостане, навучалася ў школе-пансіёне Роджэрз-Хол у горадзе Лоўэл, а потым цягам году — у школе Гарланд. Некаторы час Эн супрацоўнічала з бостанскім мадэльным агенцтвам Hart Agency. Узяла шлюб у 1948 годзе з Альфрэдам Мюлерам Сэкстанам, зь якім была разам да 1973 году. У іх было дзьве дачкі: Лінда Грэй і Джойс Лэд[8].
Большую частку свайго жыцьця Эн Сэкстан пакутавала на псыхічны разлад. Першы спохват здарыўся зь ёю ў 1954 годзе ў сувязі з пасьляродавай дэпрэсіяй пасьля народзінаў першай дачкі, Сэкстан накіравалі ў нэўрапсыхіятрычны шпіталь. Другі спохват — у 1955, і тады ж яна зьвярнулася па дапамогу да доктара Мартына Орна, які параіў Эн заняцца паэзіяй[9].
Ейным настаўнікам у першых паэтычных занятках быў паэт Джон Голмз. Ейныя раньнія вершы адразу знайшлі водгук у крытыкаў, некаторыя творы друкаваліся ў «Нью-Ёркеры», «Гарпэрз Мэгэзін» і «Сатэрдэй Рэвію». Крыху пазьней Эн Сэкстан вучылася ў Бостанскім унівэрсытэце разам з такімі літаратурнымі знакамітасьцямі, як Робэрт Лоўэл, Сылвія Плат і Джордж Старбак, а таксама паэткай і крытыцай Максін Кумін, зь якой Сэкстан вельмі зьблізілася[10].
Пры жыцьці Эн Сэкстан была ў ліку самых уганараваных аўтараў ЗША: уладальніца Пулітцэраўскай прэміі, сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства (Royal Society of Literature) і першая жанчына — сябра Гарвардзкага таварыства Phi Beta Kappa[11].
Памерла Эн Сэкстан 4 кастрычніка 1974 году, зьдзейсьніўшы самагубства. Яшчэ ўдзень яна сустракалася з Максін Кумін, каб абмеркаваць сваю новую кнігу «Жахлівая грэбля да Бога» (The Awful Rowing Toward God), друк якой быў заплянаваны на сакавік наступнага году. Вярнуўшыся дахаты, паэтка надзела футра сваёй маці, зьняла зь сябе ўсе пярсьцёнкі, выпіла шклянку гарэлкі і, зачыніўшыся ў гаражы, запусьціла рухавік аўто[12].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1960 годзе выйшаў ейны першы зборнік паэзіі «У Бедлам і на паўдарогі назад» (To Bedlam and Part Way Back), які ў многім быў прысьвечаны высілкам аднавіць псыхічнае здароўе. Паэзію Сэкстан прынята адносіць да гэтак званай «спавядальнай паэзіі» (confessional poetry) разам з творчасьцю Сылвіі Плат, Робэрта Лоўэла, Джона Бэрымана і У. Д. Снодграса[13]. Эн Сэкстан адзначала вялікі ўплыў на сябе паэмы Снодграса «Іголка сэрца» (Heart’s Needle), у якой паэт апісваў свой досьвед расставаньня з трохгадовай дачкой. Тэкст сьведчыў, што можна пісаць пра асабістае і інтымнае, а гэта было менавіта тым, чаго прагнула сама Эн Сэкстан. Сярод ейных пазьнейшых кнігаў — зборнікі паэзіі «Ўсе мае мілыя» (All my Pretty Ones, 1962), «Жыві ці памры» (Live or Die, 1966), які прынёс ёй Пулітцэраўскую прэмію, «Любоўныя вершы» (Love Poems, 1969), п’еса «Mercy Street» (1969), «Трансфармацыі» (Transformations, 1972)[14]. Апошняй ейнай прыжыцьцёвай кнігай быў зборнік «Нататнікі сьмерці» (The Death Notebooks, 1974). Пасьмяротна выйшлі яшчэ тры кнігі вершаў паэткі[15].
На беларускую мову ейныя вершы пераклалі Таіса Бондар[16], Юлія Цімафеева.
Творы
рэдагавацьПаэзія
рэдагаваць- To Bedlam and Part Way Back (1960)
- All My Pretty Ones (1962)
- Live or Die (1966)
- Love Poems (1969)
- Transformations (1971)
- The Book of Folly (1972)
- The Death Notebooks (1974)
- The Awful Rowing Toward God (1975)
- 45 Mercy Street (1976)
- Words for Dr. Y.: Uncollected Poems (1978)
- The Complete Poems: Anne Sexton (1981)
Проза
рэдагаваць- Anne Sexton: A Self-Portrait in Letters (1977)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Anne Sexton // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Anne Sexton // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Anne Sexton // FemBio database (ням.)
- ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 969.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Sexton, Anne, 1928-1974 // CONOR.SI
- ^ Carroll, James (Fall 1992). "Review: 'Anne Sexton: A Biography'". Ploughshares. 18 (58), https://web.archive.org/web/20071104042713/http://www.pshares.org/issues/article.cfm?prmArticleid=3360
- ^ Middlebrook, Diane Wood (1992) [1991]. Anne Sexton: A Biography. Boston: Vintage. ISBN 978-0-679-74182-4.
- ^ Middlebrook, Diane Wood (1992) [1991]. Anne Sexton: A Biography. Boston: Vintage. — ISBN 978-0-679-74182-4.
- ^ Salvio, Paula M. (2007). Anne Sexton: Teacher of Weird Abundance. Albany, NY: State University of New York Press. ISBN 978-0-7914-7097-8. OCLC 70684774.
- ^ McGowan, Philip (2004). Anne Sexton & Middle Generation Poetry: The Geography of Grief. Praeger Publishers. ISBN 978-0-313-31514-5.
- ^ Middlebrook, Diane Wood (1992) [1991]. Anne Sexton: A Biography. Boston: Vintage. ISBN 978-0-679-74182-4.
- ^ McGowan, Philip (2004). Anne Sexton & Middle Generation Poetry: The Geography of Grief. Praeger Publishers. ISBN 978-0-313-31514-5.
- ^ Salvio, Paula M. (2007). Anne Sexton: Teacher of Weird Abundance. Albany, NY: State University of New York Press. ISBN 978-0-7914-7097-8. OCLC 70684774.
- ^ "Anne Sexton". Poets of Cambridge, U.S.A. Harvard Square Library, https://web.archive.org/web/20071028145353/http://harvardsquarelibrary.org/poets/sexton.php
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с.