Шашолі (лет. Šešuoliai) — мястэчка ў Летуве, на беразе Шашольскага возера. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 138 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміру.

Шашолі
лет. Šešuoliai
Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка
Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Насельніцтва: 138 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°10′41″ пн. ш. 24°58′19″ у. д. / 55.17806° пн. ш. 24.97194° у. д. / 55.17806; 24.97194Каардынаты: 55°10′41″ пн. ш. 24°58′19″ у. д. / 55.17806° пн. ш. 24.97194° у. д. / 55.17806; 24.97194
Шашолі на мапе Летувы
Шашолі
Шашолі
Шашолі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шашолі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолі датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1567 годзе Шашолі сталі мястэчкам, тут збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шашолі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні.

Каля 1890 году ў Шашолях было 22 будынкі.

Найноўшы часРэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 169 чал., зь іх 140 каталікоў і 29 юдэяў[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 138 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка (1751)
  • Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 909.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Шашолісховішча мультымэдыйных матэрыялаў