Чырвоны Маяк (Улукаўскі сельсавет)
былы пасёлак ва Ўлукаўскім сельсавеце Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі
Чырво́ны Мая́к[1] — былы пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Іпуць. Чырвоны Маяк уваходзіў у склад Улукаўскага сельсавету. У 2010 годзе пасёлак быў далучаны да складу гораду Гомля. Насельніцтва ў 2004 годзе складала 134 чал.
Чырвоны Маяк | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Улукаўскі (да 2010 году) |
Насельніцтва: | 134 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 23(2) |
Паштовы індэкс: | 247006 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′30.8″ пн. ш. 31°4′51.1″ у. д. / 52.425222° пн. ш. 31.080861° у. д.Каардынаты: 52°25′30.8″ пн. ш. 31°4′51.1″ у. д. / 52.425222° пн. ш. 31.080861° у. д. |
Чырвоны Маяк на мапе Беларусі Чырвоны Маяк |
Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад Гомля.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўна забудоўваўся ў 1920-я гады.
У складзе племяннога заводу «Бярозкі» з цэнтрам у вёсцы Бярозкі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2004 — 53 двары, 134 жыхары.
Інфраструктура
рэдагавацьУ пасёлку знаходзяцца фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.
Забудова
рэдагавацьУ пасёлку 53 жылыя хаты (2004). Плянаваньне складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.