Чарлу (па-турэцку: Çorlu) — горад на паўночным захадзе Турэччыны, ва Ўсходняй Тракіі, у правіцыі Тэкірдаг. Прамысловы горад, хутка разьвіваецца і ўжо пераўзышоў па колькасьці насельніцтва адміністрацыйны цэнтар правінцыі — горад Тэкірдаг. Спэцыялізацыя — лёгкая прамысловасьць (Levi's, Mavi Jeans), харчовая прамысловасьць (Coca-Cola, Unilever). З 2009 году Hewlett-Packard і Foxconn Group будуюць вялікі сумесны завод.

Чарлу
EmlakKonutFraBroen.jpg
Краіна: Турэччына
Насельніцтва: 279 251 чал.
Тэлефонны код: 0282
Паштовы індэкс: 59860, 59861
Нумарны знак: 59
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.corlu.bel.tr/

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Чарлусховішча мультымэдыйных матэрыялаў