Царква Сьвятога Мікалая (Шарашоў)

праваслаўны храм у Шарашове Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці (Беларусь)
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Мястэчка Шарашоў
Каардынаты 52°33′42.88″ пн. ш. 24°12′56.81″ у. д. / 52.5619111° пн. ш. 24.2157806° у. д. / 52.5619111; 24.2157806Каардынаты: 52°33′42.88″ пн. ш. 24°12′56.81″ у. д. / 52.5619111° пн. ш. 24.2157806° у. д. / 52.5619111; 24.2157806
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Якуб Фардон[d]
Дата заснаваньня 1872
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шарашове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Маставой вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шарашове збудавалі ў 1872 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае падоўжна-восевую сымэтрычную 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, створаную званіцай, трапезнай, малітоўнай заляй і апсыдай. Элемэнт асымэтрыі ў кампазыцыю дадае рызьніца, далучаная да 5-граннай апсыды з паўднёвага боку. У сылюэце будынка дамінуюць 2 гранёныя купалы-цыбуліны на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацьверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздабленьні выкарыстоўваюцца элемэнты маскоўскага дойлідзтва: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленьні аркавых аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-нішаў, нішы-філёнгі. Насычаны дэкор маюць фасады асноўнага аб’ёму: выкарыстоўваюцца магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.

У малітоўную залю шырокім аркавым прасьветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калёнах. Апсыда вылучаецца высокім ярусным драўляным іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII — XIX ст.: «Сьвятыя Пётар і Павал», «Зьвеставаньне», «Бічаваньне Хрыста», «Тры сьвяціцелі», царскія вароты 1820 году[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 71.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць