Царква Ўшэсьця Гасподняга (Мілаславічы)

Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Ушэсьценская царква
Ушэсьценская царква
Краіна Беларусь
Вёска Мілаславічы
Каардынаты 53°41′13.05″ пн. ш. 32°15′18.59″ у. д. / 53.6869583° пн. ш. 32.2551639° у. д. / 53.6869583; 32.2551639Каардынаты: 53°41′13.05″ пн. ш. 32°15′18.59″ у. д. / 53.6869583° пн. ш. 32.2551639° у. д. / 53.6869583; 32.2551639
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Магілёўская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Ўшэсьця Гасподняга[1] — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Мілаславічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

 
1941 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Мілаславічах збудавалі ў 1887 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў пажары 1884 году.

 
1943 г.

У 1934 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну па адыходзе савецкіх войскаў царква зноў пачала дзейнічаць. У 1960-я гады савецкія ўлады зноў адабралі будынак у вернікаў і ўладкавалі ў ім калгасны склад. Аднаўленьне царквы пачалося ў 1990-я гады, а 23 траўня 2004 году адбылося яе асьвячэньне.

Архітэктура рэдагаваць

 
Дом сьвятара

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор, трапезная, малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі гранёнымі рызьніцамі. Над асноўным кубападобным аб’ёмам узвышаецца сьветлавы барабан-чацьвярык. Аб’ёмы накрываюцца пакатымі дахамі. Галоўны ўваход мае выгляд ганка-рундука, бакавыя — прастакутных парталаў зь фігурнымі 3-пялёсткавымі франтонамі. Такой жа формы сандрыкамі афармляюцца аркавыя аконныя праёмы. Аб’ёмы апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі.

У інтэр’еры ўсе памяшканьні адкрываюцца ў цэнтральную 2-сьветлавую прастору аркавымі праёмамі[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мілаславічы — царква і праваслаўны прыход Ушэсця Гасподняга, Radzima.net
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000471