Фрэнк Лойд Райт (па-ангельску: Frank Lloyd Wright; 8 чэрвеня 1867, Рычланд-Сэнтар, штат Вісконсін — 9 красавіка 1959, Фінікс, штат Арызона) — амэрыканскі архітэктар, напрамку мадэрн, адзін з найвыбітнейшых архітэктараў ХХ стагодзьдзя. Аркамя таго, Фрэнк Лойд лічыцца дызайнэрам інтэр’ераў, пісьменьнікам і пэдагогам, творчы пэрыяд якога налічваў больш за 70 гадоў. За гэты час Райт спраектаваў больш за тысячу структураў, зь якіх 532 былі пабудаваны.

Фрэнк Лойд Райт
Frank Lloyd Wright LC-USZ62-36384.jpg
Імя пры нараджэньні Frank Lincoln Wright
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1867
Месца нараджэньня Рычланд-Сэнтар, Вісконсін, ЗША
Дата сьмерці 9 красавіка 1959 (91 год)
Месца сьмерці Фінікс, Арызона, ЗША
Прычына сьмерці ускладненьне пры хірургічнай апэрацыі
Грамадзянства ЗША[1]
Альма-матэр Унівэрсытэт Вісконсін-Мэдысан
Занятак архітэктура
Плынь мадэрн
Працы Робі-Гаўс, Фолінгўотэр, Джонсан-Ўокс-Білдынг, Музэй Гугенгайма, Ўэсткот-Гаўс
Узнагароды
Подпіс Frank Lloyd Wright signature.svg

Райт чэрпаў натхненьне з прыроды, да сваіх працаў ужываў пераважна прыродныя будаўнічыя матэрыялы. І нягледзячы на тое, што ягоную творчасьць адносяць да стылю мадэрн, ён сам сябе зь ім не асацыяваў і не падзяляў захапленьня функцыянальнасьці архітэктурнага мастацтва, яго можна назваць прадвесьнікам арганічнай архітэктуры, ці архітэктуры цесна зьвязанай з прыродай. Такую філязофію ён найлепш увасобіў у створаным у 1935 годзе доме «Фолінгўотэр», які быў названы лепшай працай усіх часоў амэрыканскай архітэктуры[2]. Зьяўляючыся па сутнасьці заснавальнікам арганічнай архітэктуры, Райт згуляў ключавую ролю ў архітэктурных рухах ХХ стагодзьдзя, ён паўплываў на тры пакаленьні архітэктараў па ўсім свеце праз свае працы[3]. Ягоныя пабудовы характарызуюцца прастатой стылю і функцыянальнасьці, зьвязанай з навакольлем, але ён не адмаўляўся і ад манумэнтальных формаў, як прыклад «Civic Center» у Марын Каўнці, Каліфорнія.

Акрамя сваіх дамоў, Райт распрацаваў арыгінальныя і наватарскія офісы, цэрквы, школы, хмарачосы, гатэлі, музэі і іншыя будынкі. Ён часта распрацоўваў элемэнты інтэр’еру для гэтых будынкаў, а таксама мэблю і вітражы. Райт напісаў 20 кнігаў і шмат артыкулаў і быў папулярным выкладчыкам, выступаючы ў ЗША і Эўропе. У 1991 голдзе Фрэнк Лойд Райт быў прызнаны Амэрыканскім інстытутам архітэктараў найвыбітным амэрыканскім архітэктарам усіх часоў і народаў[2]. У 2019 годзе шэраг ягоных працаў быў занесены у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Выхаваны ў сельскай мясцовасьці штату Вісконсін, Райт навучаўся будаўніцтву ва ўнівэрсытэце штата Вісконсін, а затым у Чыкага быў вучнем архітэктараў Джозэфа Лімана Сылзбі і Луіса Салівана. Ён адкрыў уласную пасьпяховую практыку ў Чыкага ў 1893 годзе, пабудаваўшы дом і студыю ў Оўк-Парку, штат Іліной. Райт меў даволі насычанае асабістае жыцьцё. Ён пакінуў сваю першую жонку Кэнтрын Лі Тобін разам зь дзецьмі, каб сустракацца з Мамай Бортўік, якую потым нечакана забілі ў маёнтку Райта ў 1914 годзе. Затым Райт абраўся шлюбам з другой жонкай Мірыям Ноэл, аднак меў адносіны з Альгіванай Лазавіч, якая пазьней стала ягонай трэцяй жонкай у 1928 годзе.

БіяграфіяРэдагаваць

Райт нарадзіўся 8 чэрвеня 1867 году у невялічкім мястэчку ў сям’і Ўільяма Расэла Райта, настаўніка музыкі і царкоўнага дзеяча і Ганны Лойд Райт, настаўніцы зь вядомай у Вісконсіне сям’і Лойдаў, продкі якіх перасяліліся ў ЗША з Ўэйлзу. Адным з братоў Ганны быў Джэнкін Лойд Джонз, важная постасьць у распаўсюдзе ўнітарыянства на Сярэднім Захадзе. Вядома, што ахрышчаны ён быў як Фрэнка Лінкальн Райт. Паводле аўтабіяграфіі Райт, ягоная маці спрыяла каб у Фрэнка разьвівался цяга да архітэктуры з маленства. Гэтак яна разьвешвала ў дзіцячым пакоі гравюры ангельскіх сабораў, вырваных з пэрыядычных выданьняў, каб стымуляваць дзіцячы інтарэс[4]. У 1870 годзе сям’я пераехала ўва Ўэймут, штат Масачусэтс, дзе Ўільям нёс царкоўную службу для невялікай групы парафіянінаў.

У 1876 годзе Ганна наведала Стогадовую выставу ў Філадэлфіі, дзе пабачыла экспанат з адукацыйных блёкаў, то бок канструктар, распрацаваны Фрыдрыхам Фрэбэлем. Блёкі, вядомыя як «кіндэргартэн», сталі асновай ягонай наватарскай праграмай для дзіцячага разьвіцьця. Ганна, падрыхтаваная настаўніца, была ўсхваляваная праграмай і набыла набор, з якім малы Райт праводзіў шмат часу, гуляючы з блёкамі. У Ўэймуце сям’я пакутвала на недахор фінансаў, таму было прынятае рашэньне вярнуцца назад ў Спрынг-Грын, дзе сваякі маці змаглі бы дапамагчы Ўільяму з працай. Сям’я пасялілася ў Мэдысане, дзе Ўільям выкладаў урокі музыкі і займаў пасаду сакратара новастворанага ўнітарыянскага таварыства. Не зважаючы на тое, што Ўільям амаль не займаўся дзецьмі, ён здолеў выхаваць у дзецях любоў да музыкі, асабліва да твораў Ёгана Сэбастыяна Баха.

Бацькі Райта разышліся ў 1885 годзе, па прычыне таго, што бацька ня мог зарабляць дастаткова грошай на ўтрыманьне сям’і. Фрэнку давялося прыняць на сябе цяжар фінансавай адказнасьці за маці і дзьвюх сёстраў. Райт ня мог наведваць школу і вучыўся дома. Ўільям жа пакінуў Вісконсін пасьля роспусту ў 1885 годзе. Як потым сьцьвярджаў Райт, ён больш ніколі не бачыў бацьку[5].

 
Дом «Фолінгўотэр».

У 1885 годзе ён паступіў вучыцца на інжынэрны факультэт у Дзяржаўны ўнівэрсытэт Вісконсіну ў Мэдысане, быў удзельнікам студэнцкага брацтва Phi Delta Theta. Ён кінуў навучаньне ў 1887 годзе, аднак змог атрымаць дыплём у 1889 годзе. Райт пераехаў у Чыкага ў пошуках працы. На той момант Чыкага істотна пацярпеў у выніку разбуральнага Вялікага чыкагаўскага пажару 1871 году. Улічваючы яшчэ той факт, што ў гэты час назіраўся бум росту насельніцтва гораду, працы для архітэктара было шмат. Пазьней Райт узгадаў, што на той час ягоныя першыя ўражаньні ад Чыкага былі вельмі кепскімі. Ён убачыў змрочныя кварталы, шматлюдныя вуліцы і расчаравальную архітэктуру. Празь некалькі дзён і інтэрвію зь некалькімі вядомымі фірмамі ён быў наняты на працу рысавальнікам ў архітэктурнае бюро Джозэфа Лімана Сылзбі[6]. Да гэтага Райт ужо супрацоўнічаў з Сылзбі, калі той быў акрэдытаваным як гадоўны рысавальнік і кіраўніком будаўніцтва ўнітарыянскай капліцы ў 1886 годзе, якая будавалася ў Спрынг-Грыне па замове сваякоў Райта[7]. Працуючы ў бюол, Райт яшчэ знаходзіў час каб працаваць над сямейнымі праектамі, як то Царквы Ўсіх Душаў у Чыкага па замове свайго дзядзькі Джэнкіна Лойда Джонза і Хатняй школы Гілсайд у Спрынг-Грыне па замове дзьвюх сваіх цётак[8]. Іншыя малявальнікі, якія працавалі на Сылзбі ў 1887 годзе, уключалі ў свой шэраг будучых вядомых архітэктараў як то Сэсыл Корўін, Джордж Вашынгтон Магэр і Джордж Грант Элмсьлі. Райт хутка пасябраваў з Корўінам, і нейкі час жыў у яго пакуль не знайшоў сабе дом.

Адчуваючы, што яму надастаткова плоцяць за якасьць працы ў Сылзбі, то бок 8 даляраў у тыдзень, малады малявальнік кінуў працу і знайшоў працу дызайнэра ў бюро «Beers, Clay and Dutton». Аднак Райт неўзабаве зразумеў, што яшчэ не гатовы сам справіцца з праектаваньнем будынкаў, таму ў хуткім часе зволіўся зь бюро і вярнуўся да Джозэфа Сылзбі, на гэты раз з павышэньнем заробку[9]. Не зважаючы на тое, што Сылзбі прытрымліваўся ў асноўным віктарыянскай архітэктуры і архітэктуры эпохі Адраджэньня, Райт лічыў, што ягоныя працы зьяўляюцца больш вытанчана маляўнічымі ў параўнаньні з тым што стваралася навокал[10]. Райт імкнуўся да больш прагрэсіўнай працы.

Райт даведаўся, што бюро «Adler and Sullivan» у Чыкага шукала кагосьці, каб зрабіць гатовыя малюнкі для інтэр’еру будынку Аўдыторыюм-Білдынг[11]. Райт прадэманстраваў ў бюро, што ён быў ужо дасьведчаным у дэкаратыўным дызайне, таму пасьля двух кароткіх інтэрвію быў афіцыйна ўладкаваўся ў бюро як вучань[12]. Райт, аднак, ня здолеў ўжыцца зь іншымі супрацоўнікамі Салівана. Пазьней, ён узгадваў, што ў першыя гады навучаньня паміж імі адбылося некалькі жорсткіх сварак. Саліван узяў Райта пад сваё апякунства і ўсклаў на яго вялікую дызайнэрскую адказнасьць. Як акт павагі, Райт пазьней называў Салівана Lieber Meister, што зь нямецкага перакладаецца яе «дарагі майстар»[13]. Райт таксама пабудаваў добрыя статуснкі з Полам Мюлерам. Пазьней Райт займаўся з Мюлерам будаўніцтвам некалькіх грамадзкіх і камэрцыйных будынкаў паміж 1903 і 1923 гадамі[14].

 
Дом Райта ў Оўк-Парку.

1 чэрвеня 1889 году Райт ажаніўся з сваёй першай жонкай Кэтрын Лі Тобін. Яны пазнаёміліся за год да таго падчас мерапрыемстваў у царкве Усіх Душаў. Саліван зрабіў свой ўнёсак для спрыяньня фінансавага становішча маладзёнаў, прапанаваўшы Райту пяцігадовы працоўны кантракт. Райт, аднак, запытаў яшчэ ў Салівана пазычыць яму дастаткова грошай, каб пабудаваць свой уласны маленькі дом. У адказ Саліван даў у пазыку 5 тысяч даляраў на будаўніцтва дому ў Оўк-Парку ў прадмесьце Чыкага[15]. На купленым вучастку знаходзіўся дом у гатычным стыле, які Райт перадаў сваёй маці, а побач пабудаваў дом для сябе[16]. Да 1890 году Райт меў кабінет побач з Саліванам, які ён дзяліў зь сябрам і рысавальнікам Джорджам Элмсьлі, якога Саліван наняў на просьбу Райта[14][17]. З 1890 году Райт стаўся галоўным рысавальнікам у бюро і выконваў усю праектную працу ў фірме. Не зважаючы на пазыку ад Салівана і заработную плату за звыштэрміновую працу, Райт увесь час адчуваў недахоп сродкаў. Ён прызнаваўся, што ягоныя праблемы зь фінансамі, верагодна, былі зьвязаныя зь ягоным дарагім густам ў гардэробе і аўтамабілях, а таксама дадатковай раскошы, якую ён стварыў у сваім доме. Каб павялічыць прыбытак і згасіць пазыку, Райт пачаў браць асабістыя замовы ў абыход бюро, працуючы па меншай меры над дзевяцю дамамі. Гэтыя дамы былі кансэрватыўна распрацаваныя ў варыяцыях модных стыляў каралевы Ганны і нэакаляніяльнага адраджэньня. Тым ня менш, у адрозьненьне ад архітэктуры, якая склалася на той пэрыяд, кожны дом падкрэсьліваў простыя геамэтрычныя формы і ўтрымліваў такія рысы, як шэрагі гарызантальных вокнаў і адкрытыя паверхі, якія сталіся адметнымі рысамі ягоных наступных працаў. Празь сем гадоў ён кінуў працу ў фірме, і адчыніў уласную студыю ў Чыкага. Да 1901 году ён меў ужо каля 50 скончаных уласных праектаў.

 
Музэй Гугенгайма.

У 1901—1911 гадах Райт праектаваў дамы ў стылі прэрыяў (анг. Prairie Houses), якія атрымалі такую назву дзякуючы таму, што іх выгляд мелі значны ўплыў навакольлі Чыкага. Акрамя таго, Райт надаваў значную ўвагу стварэньню канцэпцыі «адчыненага пляну» для ўнутраных памяшканьняў гэтых дамоў. Дамы ў стылі прэрыяў часта маюць спалучэньне наступных асаблівасьцей, то бок гэта звычайна адна- або двухпавярховы дом з аднапавярховай праекцыяй, які мае адчынены плян другога паверху, нізкі дах з шырокімі вісячымі карнізамі, гарызантальнымі лініямі, шэрагам вокнаў, вялікім цэнтральным камінам, убудаванай стылізаванай шафай. У будаўніцтве такіх дамоў шырока выкарыстоўваліся прыродных матэрыялы, асабліва каменьне і дрэва[18].

У 1903 годзе, пакуль Райт праектаваў дом для свайго суседа Эдўіна Чэйні, ён захапіўся ягонай жонкай Мамай. Мама Бортўік Чэйні была сучаснай жанчынай з інтарэсамі па-за домам. Яна была раньняй фэміністкай, і Райт разглядаў яе як інтэлектуальнага роўнага суразмоўнікам. Іхныя адносіны мелі характар размоваў пра горад, і яны часьцяком разам езьдзілі на аўтамабіле Райта па Оўк-Парку. У 1909 годзе Райт і Мама Чэйні сустрэліся ў Эўропе, пакінуўшы сваіх мужа, жонку і дзяцей. Райт прабыў у Эўропе амаль год, спачатку ў Флярэнцыі, дзе жыў ягоны старэйшы сым, а потым у Ф’езоле, дзе жыў разам з Мамай. За гэты час Эдўін Чэйні дазволіў Маме правесьці роспуст зь ім, у той час як жонка Райта Кэтрын не давала згоду на афіцыйны разрыў. Пасьля таго, як Райт вярнуўся ў ЗША ў кастрычніку 1910 года, ён угаварыў сваю маці набыць яму вучастак ў Спрынг-Грыне, штат Вісконсін. Зямля, набытая 10 красавіка 1911 году, месьцілася ля вучастку, якую мела ва ўласнасьці ягоныя сваякі Лойд Джонзы. У 1911 годзе на набытым кавалку зямлі Райт спраектаваў уласны дом-студыю, так званы Таліесын (ад імя ўэйлзкага паэта VI стагодзьдзя), у навакольлі Спрынг-Грын (штат Вісконсін). У новым маёнтку ён пачаў жыць разам з Мамай Бортўік. Гэты комплекс на пляне меў выгляд літары «L», адзін бок якой выходзіў на возера, а ў другім разьмяшчалася студыя Райта. Таліесын двойчы згараў пад час пажараў. Сучасны будынак мане назву Таліесын ІІІ. У 1930-х гадах Райт спраектаваў зімнюю студыю ў Арызоне, якой даў імя Таліесын Ўэст.

15 жніўня 1914 году, калі Райт працаваў у Чыкага, Джуліян Карлтан, мужчына, якога нанялі дзеля абслугі сям’і Райт некалькімі месяцамі раней, падпаліў жылыя памяшканьні Таліесына і забіў сем чалавек сякерай[19]. Сярод загінулых была Мама Бортўік. Сам жа Джуліян паспрабаваў учыніць самагубства, але быў затрыманы, аднак памёр у турме ад голаду, не зважаючы на тое, што лекары біліся за ягонае жыцьцё[19]. У 1922 годзе Кэтрын Райт нарэшце дазволіла Райту правясьці роспуст. Згодна з умовамі роспусту, Райт павінен быў пачакаць год, перш чым ён мог ажаніцца са сваёй тагачаснай сяброўкай Мірыям Ноэл. У 1923 годзе памерла маці Райта, Ганна. Райт абраўся шлюбам зь Мірыям Ноэл у лістападзе 1923 году, але ейная прыхільнасьць да марфіну прывяла да скасаваньне шлюбу менш чым праз год. У 1924 годзе, пасьля растаньня зь Мірыям, але яшчэ знаходзячыся ў шлюбе Райт пазнаёміўся з Альгіванай Лазавіч на спэктаклі петраградзкага балету ў Чыкага. Яны разам пераехалі ў Таліесын у 1925 годзе, і неўзабаве Альгівана зацяжарыла дачкой Іаванай, якая нарадзілася 2 сьнежня 1925 году.

Адным з самых вядомых будынкаў спраектаваных Фрэнкам Райтам зьяўляецца «Фолінгўотэр», які быў пабудаваны ў 1935—1939 гадах на замову бізнэсоўца Эдгара Джонаса Каўфмана ў Міл-Ран (штат Пэнсыльванія). Дом, пабудаваны над 9-мэтровым вадаспадам, быў распрацаваны ў адпаведнасьці з жаданьнем Райта разьмясьціць жыхароў як мага бліжэй да прыроды, з-за гэтага пад часткай дому, ў якой знаходзіцца некалькі бальконаў і тэрасаў, праплывае ручай. Дом прызначаўся хутчэй для сямейнага адпачынку, а не як жылы дома[20]. У будове выкарыстоўваўся як звычайны камень, так і бэтон. Дом каштаваў 155 тысяч даляраў, зь якіх архітэктурная праца каштавала 80 тысяч.

Акрамя гэтага, вядомым праектам Райта зьяўляецца Музэй Гугенгайма ў Нью-Ёрку. Будынак мае выгляд белай сьпіралі, і будаваўся 17 гадоў (1942—1959). У жылых будынках гэтага пэрыяду, Райт таксама адмовіўся ад прамога вугла як ад «штучнай» формы і зьвярнуўся да сьпіралі і акружнасьці. Адзіным хмарачосам, распрацаваным Райтам, ёсьць Прайс-Таўэр, то бок 19-павярховая вежа ў Бартлесьвілу, штат Аклагома. Гэта таксама адзін з двух існуючых вэртыкальна арыентаваных будынкаў Райта. Прайс-Таўэр была замоўлена Гаральдам Прайсам, кіраўніком мясцовай кампаніі, якая кіравала нафтаправод і мела прадпрыемства ў галіне хімічнае прамысловасьці. 29 сакавіка 2007 году Міністэрствам унутраных справаў ЗША надала Прайс-Таўэр статус нацыянальнай гістарычнай славутасьці, то бок такі статус маюць толькі 20 будынкаў Аклагомы.

Ня ўсе праекты архітэктара былі рэалізаваныя пад час яго жыцьця. Напрыклад будынак суду акругі Марын, быў пабудаваны толькі праз чатыры гады пасьля ягонай сьмерці. Таксама нерэалізаваным застаўся праект хмарачосу «Іліной» вышынёй у мілю, які быў разьлічаны на 130 000 жыхароў, які ўяўляў звужаючуюся да верху трохкутную прызму.

ШанаваньнеРэдагаваць

 
Паштовая марка, выдадзеная ў гонар архітэктара

У апонія гады ягонага жыцьця й ужо пасьля ягонай сьмерці ў 1959 годзе, Райт атрымаў шмат ганаровых узнагарод за свае дасягненьні. Ён атрымаў Залаты мэдаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (RIBA) у 1941 годзе й узнагароду ад Амэрыканскага інстытута архітэктараў (AIA) у 1949 годзе. Ён быў узнагароджаны мэдалём інстытуту Франкліна ў 1953 годзе. Ён атрымаў ганаровыя ступені некалькіх унівэрсытэтаў, у тым ліку «альма-матэр» унівэрсытэту Вісконсіну, а некалькі краінаў назвалі яго ў якасьці ганаровага чальца праўленьня ў свае нацыянальныя акадэміі мастацтва ці архітэктуры. У 2000 годзе Фолінгўотэр быў названы «будынкам XX стагодзьдзя» ў ненавуковым апытаньні, праведзенага чальцамі Амэрыканскага інстытуту архітэктараў на штогадовым зьезьдзе ў Філадэлфіі. У гэты сьпіс, Райт быў уключаны разам з многімі іншымі найбольш значнымі архітэктарамі ЗША, як то Ээра Саарыненам, І. М. Пі, Луісам Канам, Піліпам Джонсанам і Людвігам Місам ван дэр Роэ, і ён быў адзіным архітэктарам, якія мелі больш за адзін будынак у сьпісе. Астатнімі тры будынкамі ў сьпісе былі Музэй Гугенгайма, дом Фрэдэрыка С. Робі й будынак Джонсан Ўокс.

У 1992 годзе ў Мэдысан Опэры ў штаце Вісконсін адбылася прэм’ера опэры «Зіхатлівае брыво», пастаўленая кампазытарам Даранам Гагенам і лібрэтыстам Полам Малдунам і заснаваная на падзеях пачатку жыцьця Райта. У 1966 годзе паштовая служба Злучаных Штатаў у гонар Райта выдала паштовую марку памерам у 2¢.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва
  2. ^ а б «Frank Lloyd Wright: America's Architect». Business Week.
  3. ^ Caves, R. W. (2004). «Encyclopedia of the City». Routledge. — С. 777. — ISBN 978-0415862875.
  4. ^ Secrest, Meryle (1998). «Frank Lloyd Wright: A Biography». University of Chicago Press. — С. 58. — ISBN 978-0-2267-4414-8.
  5. ^ Wright, Frank Lloyd (1943). «An Autobiography». Duell, Sloan and Pearce. New York City. — С. 51.
  6. ^ Wright 2005. С. 60—63.
  7. ^ «A brief Biography». Wright's Life + Work. Frank Lloyd Wright Foundation.
  8. ^ O'Gorman, Thomas J. (2004). «Frank Lloyd Wright's Chicago». San Diego. Thunder Bay Press. — С. 31—33. — ISBN 978-1-59223-127-0.
  9. ^ Wright 2005. С. 69.
  10. ^ Wright 2005. С. 66.
  11. ^ Wright 2005. С. 83.
  12. ^ Wright 2005. С. 86.
  13. ^ Tafel, Edgar (1985). «Years With Frank lloyd Wright: Apprentice to Genius». Mineola, N.Y. Dover Publications. — С. 31. — ISBN 978-0-486-24801-1.
  14. ^ а б Saint, Andrew (May 2004). «Frank Lloyd Wright and Paul Mueller: the architect and his builder of choice». Architectural Research Quarterly. Cambridge University Press. 7 (2). — С. 157—167. DOI:10.1017/S1359135503002112.
  15. ^ Wright 2005. С. 97.
  16. ^ Frank Lloyd Wright Preservation Trust (2001). Zarine Weil (ed.). «Building A Legacy: The Restoration of Frank Lloyd Wright's Oak Park Home and Studio». San Francisco. Pomegranate. — С. 4. — ISBN 978-0-7649-1461-4.
  17. ^ Gebhard, David; Patricia Gebhard (2006). «Purcell & Elmslie: Prairie Progressive Architects». Salt Lake City. Gibbs Smith. — С. 32. — ISBN 978-1-4236-0005-3.
  18. ^ «Prairie School Architecture». Antique Home.
  19. ^ а б «Mystery of the murders at Taliesin». BBC News.
  20. ^ Twombly, Robert (1979). «Frank Lloyd Wright His Life and Architecture». University of Michigan. — С. 276—278.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Wright, Frank Lloyd Frank Lloyd Wright: An Autobiography. — Petaluma, CA: Pomegranate Communications, 2005. — ISBN 978-0-7649-3243-4

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Фрэнк Лойд Райтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў