Фольксваген Славаччыны

аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў 1991 годзе

Каардынаты: 48°14′4″ пн. ш. 16°59′10″ у. д. / 48.23444° пн. ш. 16.98611° у. д. / 48.23444; 16.98611

«Фо́льксваген Слава́ччыны» — аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў сакавіку 1991 году з удзелам «Браціслаўскага аўтазаводу».

«Фольксваген Славаччыны»
славац. Volkswagen Slovensko[1]
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 12 сакавіка 1991 (30 гадоў таму)
Заснавальнікі «Фольксваген» (Нямеччына), «Браціслаўскі аўтазавод»
Уласьнікі «Фольксваген»
Краіна Славаччына
Разьмяшчэньне Браціслава
Адрас акруга Браціслава 4, квартал Дзевінская Новая Весь, вул. Яна Ёнаша, д. 1[2]
Ключавыя фігуры Олівэр Грунбэрг, Франк Росьлер[3]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аўтамабіль, скрынка перадачаў
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg10,39 млрд эўра (2019 год)
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg520,4 млн эўра (2019 год)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg447,9 млн эўра (2019 год)[4]
Лік супрацоўнікаў 12 100 (2020 год)
Матчына кампанія канцэрн «Фольксваген» (Нямеччына)
Аўдытар «ПрайсўотэрхаўсКупэры Славаччыны»

На 2021 год прадпрыемства ўлучала 3 заводы ў Браціславе, Марціне (Жылінскі край) і Ступаве (Браціслаўскі край). Было адным з найбольшых прамысловых вытворцаў Славаччыны. Браціслаўскі завод быў адзіным у сьвеце, дзе выпускалі самаходы 5 марак. Прадпрыемства вырабляла 3 мадэлі электрамабіляў — гішпанскі хэчбэк «Сеат Міі», чэскі «Шкода Сіціго» і «Фольксваген Е-Ап», а таксама 6 іншых мадэляў 3-х марак: красовэры «Аўдзі Q7» і «Аўдзі Q8», «Поршэ Каен» і аднайменнае купэ, а таксама хэчбэк «Фольксваген Ап» і «Фольксваген Туарэг». Звыш 99 % вырабаў пастаўлялі за мяжу ў 158 краінаў, зь іх пераважна ў ЗША, Кітай і Нямеччыну. Таксама Браціслаўскі завод выпускаў трансьмісіі, завод у Марціне — аўтавузлы для трансьмісіі, а завод у Ступаве — прамысловыя прылады[3].

ЗаводыРэдагаваць

На 2021 год «Фольксваген Славаччыны» ўлучаў 3 заводы:

СамаходыРэдагаваць

На 2021 год «Фольксваген Славаччыны» вырабляў 7 мадэляў самаходаў 5 эўрапейскіх марак: 4 красовэры 3-х марак — «Аўдзі Q7» і «Аўдзі Q8», «Поршэ Каен» і «Фольксваген Туарэг», а таксама 3 хэчбэкі 3-х марак — гішпанскі «Сеат Міі», чэскі «Шкода Сіціго» і «Фольксваген Ап»[6].

Сетка збытуРэдагаваць

На 2021 год «Фольксваген Славаччыны» меў 42 упаўнаважаныя прадаўцы ва ўсіх 8 краях Славаччыны:

МінуўшчынаРэдагаваць

12 сакавіка 1991 году ўрад Славаччыны, «Браціслаўскі аўтамабільны завод» і нямецкі аўтаканцэрн «Фольксваген»[8] заключылі Пагадненьне аб стварэньні таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Фольксваген Славаччыны». АТ «Фольксваген» атрымала 80 % паёў, а «Браціслаўскі аўтазавод» («БАЗ») — 20 %. Прадпрыемства разьмясьцілі на плошчах «Браціслаўскага аўтазаводу» ў квартале Дзевінская Новая Весь, які месьціцца ў акрузе Браціслава 4 на мяжы з Аўстрыяй. 14 лютага 1992 году пачалі вытворчасьць белых і чырвоных сэданаў «Фольксваген Пасат» 3-га пакаленьня. Штодзённая вытворчасьць склала 15 самаходаў. У студзені 1994 году сталі вырабляць хэчбэк «Фольксваген Гольф» 3-га пакаленьня. 22 жніўня 1994 году пачалі выраб трансьмісіяў для самаходаў «Гольф» і «Пасат»[9]. У лютым 1998 году вырабілі 100-тысячны самаход. Цягам 1998 году выпусьцілі мільённую трансьмісію, якую пастаўлялі на ўсе заводы «Фольксвагена» ў іншых краінах. 1 студзеня 1999 году канцэрн «Фольксваген» набыў 100 % паёў ТАА «Фольксваген Славаччыны» і пераўтварыў яго ў акцыянэрнае таварыства. 1 ліпеня 1999 году пачалася вытворчасьць хэчбэка «Фольксваген Пола» 2-х пакаленьняў і ў варыянце «Крос». Гэтая мадэль склала аснову вытворчасьці, якая перасягнула 777 000 асобнікаў. 29 траўня 2000 году ў паўночнаславацкім горадзе Марцін (Жылінскі край) запусьцілі вытворчасьць такіх аўтавузлоў, як трансьмісія, восі і стырно. У Марціне працавала 300 чалавек[10].

30 чэрвеня 2002 году на Браціслаўскім заводзе адчынілі новы зборачны цэх і станцыю тэхнічнага абслугоўваньня. Пачалася адзіная ў канцэрне вытворчасьць красовэра «Фольксваген Туарэг» і кузавоў для нямецкага красовэра «Поршэ Каен». Між зборачнага цэхам і выпрабавальнай аўтадарогай узьвялі канатную дарогу. У студзені 2003 году Браціслаўскі завод у Дзевінскай Новай Весі пачаў вырабляць гішпанскі хэчбэк «Сеат Ібіца». 28 траўня 2003 году выпусьцілі мільённы самаход, што зрабіла «Фольксваген Славаччыны» найбольшым аўтавытворцам краіны. 29 красавіка 2005 году вырабілі 1,5-мільённы самаход. У лістападзе 2005-га на Браціслаўскім заводзе стаў адзіным вытворцам нямецкага пазадарожніка «Аўдзі Q7»[11]. 21 красавіка 2006 году вытворчую лінію пакінуў 250-тысячны «Фольксваген Туарэг». 25 траўня 2007 году «Фольксваген Славаччыны» выпусьціў 2-мільённы самаход праз 4 гады пасьля мільённага. У сакавіку 2008 году ў Браціславе сталі вырабляць чэскі ўнівэрсал «Шкода Актавія». Пуск зборкі наведаў славацкі прэзыдэнт Іван Гашпаравіч. У лютым 2010 году ў Браціславе пачалі вытворчасьць новага пакаленьня красовэраў «Фольксваген Туарэг» і «Поршэ Каен». У сакавіку 2010-га «Фольксваген Славаччыны» выпусьціў 5-мільённую трансьмісію, яко стала 6-ступенная «МQ250» для самаходаў «Сіні рух» 2-га пакаленьня. На той час у Браціславе выраблялі 30 відаў трансьмісіяў для 4-х марак самаходаў: «Аўдзі», «Сеат» (Гішпанія), «Фольксваген» і «Шкода» (Чэхія). 4 красавіка 2010 году Браціслаўскі завод стаў 1-м з 61 завода канцэрна «Фольксваген», дзе пачалі вытворчасьць гібрыднага самахода, якім стаў гібрыдны «Фольксваген Туарэг». Для гэтай вытворчасьці падрыхтавалі 1000 працаўнікоў. 15 красавіка 2010 выпусьцілі мільённы пазадарожнік. 28 траўня 2010-га выраблі 2,5-мільённы самаход. На той час «Фольксваген Славаччыны» выпускаў 9 мадэляў самаходаў: «Аўдзі Q7», кузавы «Поршэ Каен», «Сеат Ібіца», «Шкода Актавія» і 5 мадэляў «Фольксваген» — «Бора», «Гольф», «Пасат», «Пола» і «Туарэг». У выніку Браціслаўскі завод быў адзіным у сьвеце, дзе выпускалі самаходы 5 марак. 1 чэрвеня 2010 году Марцінскі завод выпусьціў 200-тысячны аўтавузел. На заводзе выраблялі барабанныя і дыскавыя тармазы, дыфэрэнцыялы, колавыя калодкі, сынхронныя кольцы, флянцы і флянцавыя валы. Іх выпускалі для 5 марак эўрапейскіх самаходаў: «Аўдзі», «Поршэ», «Сеат», «Фольксваген» і «Шкода». 1 сьнежня 2010 году «Фольксваген Славаччыны» вырабіў 500-тысячны красовэр «Туарэг», які выпусьцілі з 6-цыліндравым турбадызэльным рухавіком[12].

У ліпені 2011 году Браціслаўскі завод пачаў выпускаць гарадзкія хэчбэкі «Сеат», «Фольксваген» і «Шкода» на плятформе «Новая малая сям'я» ў 3- і 5-дзьверных варыянтах. У 2013 годзе сталі вырабляць 1-ы электрамабіль «Фольксваген», якім стаў хэчбэк «Е-ап». Таксама ў 2013-м выпусьцілі 6-мільённую трансьмісію. У 2014-м выпусьцілі 250-тысячны хэчбэк «Фольксваген Ап». У 2015 годзе вырабілі 500-тысячны «Фольксваген Ап» і 750-тысячны самаход сэрыі «Новая малая сям'я» («НМС»)[13]. У 2017 годзе выпусьцілі 5-мільённы самаход, якім стаў белы красовэр «Туарэг» для пакупніка ў Аўстраліі. Таксама з Браціслаўскай лініі сышоў красовэр «Поршэ Каен» новага пакаленьня. У 2018-м пачалася вытворчасьць «Фольксвагена Туарэг» 3-га пакаленьня і красовэра «Аўдзі Q8»[14]. У 2019 годзе вытворчасьць АТ «Фольксваген Славаччыны» ўпала да 377 750 самаходаў 5 марак: «Аўдзі», «Поршэ», «Сеат», «Фольксваген» і «Шкода». Зь іх 68 % (256 952) прыпала на 5 мадэляў красовэраў і пазадарожнікаў 3-х марак: «Аўдзі Q7» і «Аўдзі Q8», «Поршэ Каен» і аднайменнае купэ, а таксама «Фольксваген Туарэг». Рэшту (120 798) склалі гарадзкія хэчбэкі на плятформе «Новая малая сям'я» («НМС»). Таксама ў Браціславе вырабілі 299 060 скрынак перадачаў. На заводзе ў Марціне выпусьцілі 29,9 млн аўтавузлоў. Завод у Ступаве вырабіў 10 200 вытворчых прыладаў. Закуп вузлоў склаў 8,8 млрд эўра, зь іх 33 % у Нямеччыне, 28 % у Славаччыне і 18 % у Вугоршчыне. Звыш 99 % самаходаў паставілі за мяжу, у тым ліку 22 % у Кітай, 16 % у Нямеччыну і 12 % у ЗША[4].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Мапа старонак(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Сувязь(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  3. ^ а б Лічбы і факты(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  4. ^ а б Кацярына Сільхарава. Справаздача за 2019 год(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  5. ^ Заводы(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  6. ^ Вырабы(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  7. ^ Супольнікі(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  8. ^ «Фольксваген» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 435. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  9. ^ Гісторыя прадпрыемства ў 1991—1995 гадах(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  10. ^ 1996—2000 гады(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  11. ^ 2001—2005 гады(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  12. ^ 2006—2010 гады(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  13. ^ 2011—2015 гады(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.
  14. ^ 2016—сучаснасьць(славацк.) // АТ «Фольксваген Славаччыны», 2021 г. Праверана 27 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць