Мовы рэдагаваць

Галінкі моваў

Lingua franca рэдагаваць

Odreon рэдагаваць

Odreon — асноўная мова кантынэнту Rinamor, якая бярэ свой пачатак у Гэрцаніі, дзе ё дзяржаўнаю. Была створаная ў 762 годзе Tarquin Monfor па загадзе Lennard VI Erzieher у працы On Orthography of Common Language for post-Venōtën People для аб’яднаньня шматнацыянальнага складу Гэрцаніі. Ствараная на агульных рысах усіх мовах, што пайшлі ад Londsprǣch Venōtën. Пазьнейша стала ўжывацца вандроўцамі-гандлярамі для камунікацыі з разнастайным насельніцтвам заходняе часткі Рынамору, ад чаго й пашла звыклая назва - odre пазначае кошт гэтаю моваю. У выніку пашырэньня ўплыву Гэрцаніі на гандаль на ўсю тэрыторыю Рынамору, неўзабаве стала агульнаўжывальнаю моваю кантынэнту. На Заходняй частцы кантынэнту шматлікія людзі ўжываюць Odreon нароўні з традыцыйнаю моваю народу, лічачы яе роднаю. Праз гэтае ў розных частках Рынамору Odreon можа мець рознае вымаўленьне словаў, крыху іншую ґраматыку і іншыя адрозныя рысы, што, аднак, ня робіць яе не разумелаю для іншых носьбітаў гэтае мовы.

Odreon alphabet

Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii
Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Qq Rr
Ss Tt Uu Vv Ww Xx Yy Zz

Valario рэдагаваць

Valario (Valarīha udrir) — асноўная мова кантынэнту Morēntos, якая бярэ свой пачатак у дзяржаве Valaria. Стала агульнаўжыванаю на Morēntos у выніку заваёваў імпэрыі. З пачаткам уварваньня валарцаў у 823, становіцца афіцыйнаю ў Гэрцаніі, а потым і ва ўсім Rinamor, хоць у асноўным ёю мовіла толькі шляхта. Нават пасьля перамогі над валарцамі заставалася моваю для камунікацыі між Захадам ды Ўсходам кантынэнту. З часам была выціснутая моваю odreon, але значная частка шляхты дагэтуль мовіць моваю valario між сабою, лічачы odreon моваю мужыкоў, якая ня ё годнаю для размовы на "высокія тэмы". Пад яе ўплывам шмат моваў кантынэнту атрымалі сучасную ґрафіку. Афіцыйна ўжываецца толькі ў Гэрцаніі, дзе ёю таксама гучыць нацыянальны дэвіз.

Valarīha bardugōn

Aa Bb Dd Ee Gg Hh Ii Jj Kk
Ll Mm Nn Ññ Oo Pp Rr Ss Tt
Uu Vv Yy Zz

Для пазначэньня длугаты гукаў таксама ўжываюцца літары Āā Ēē Īī Ōō Ūū Ȳȳ.

Valaršcă рэдагаваць

Valaršcă (Valaršcă urir) — мова, што паўстала ў асяродзьдзі валарцаў, што засталіся ў Rinamor пасьля сканчэньня вайны з Валарыяю. Пад уплывам суседніх моваў ды праз ізаляцыю ад крыніцы літаратурнае мовы, моцна зьмянілася вымова, ґраматыка ды лексыка. Меркаваньне лінґвістаў ня можа зыйсьціся на статусе мовы, таму ў розных дакумэнтах лічыцца як дыялект. Была ўпершыню кадыфікаваная ў 1094 годзе навукоўцам Galănar Doraellis у працы Udrir hen Rinamōrīha valari iā Blēnon gōvalario / Urir hun Rinamōrcă valarši ya Grămon învalaršcă. Ужываецца ў гарах Гэрцаніі пад назваю Valîncia, таму часам называецца Valînšcă.

Valaršcă îscăgōn

Aa Ăă Bb Dd Ee Gg Hh Ii Îî
Jj Kk Ll Mm Nn Ññ Oo Pp Rr
Ss Šš Tt Uu Vv Yy Zz

Для пазначэньня длугаты гукаў таксама ўжываюцца літары Āā Ēē Īī Ōō Ūū Ȳȳ.

Consonants рэдагаваць

Standard Tenri рэдагаваць

Bilabial Alveolar Alveolo-
palatal
Palatal Velar Uvular
Stop p  b   t  d   k ɡ  
Nasal m   n   ŋ  
Affricate t͡s  d͡z
Fricative β s  z ɣ χ
Tap     ɾ      
Trill          
Approximant     l j w  
Front Central Back
Short Long Short Long Short Long
Close i u
Near-Close ʊ ʊː
Close-Mid e
Open-mid ɛ ɛː ɔ ɔː
Open a

Northern Tenri рэдагаваць

Bilabial Alveolar Alveolo-
palatal
Palatal Velar Uvular
Stop p  b   t  d   k ɡ  
Nasal m   n   ŋ  
Affricate t͡s  d͡z
Fricative s  z ɦ  h
Tap     ɾ  ɺ      
Trill          
Approximant ʋ   j ʍ  

In the North of Kōruytōji (コリュトヂ), lots of sinziru are written with a more cursive handwriting, following their traditions. The following is the comparison of formal and cursive writing.

Standard Northern

Innic languages рэдагаваць

Nortic languages рэдагаваць

Nœrðik рэдагаваць

Nœrðik stafråð

Aa Bb Cc Dd Đð Ee Ɛε Ff Gg
Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp
Rr Ss Tt Ꝩꝩ Xx Ʒʒ ẞſ Þþ Æ æ
Œ œ ϴθ Åå

Nørðik рэдагаваць

Nørðik (nœrðik: sꝩðik fθlkſpråk εv Nœrðik, паўднёвы дыялект мовы Nœrðik) — дыялект Nœrðik, што сфармаваўся на поўдні ад гораў Felabær у Нортландзе. На пачатку быў выключна размоўнаю моваю, але з часам пачаў набываць моц у гандлёвай справе, што зрабіла яго асноўнаю пісьмоваю моваю сялянаў ды неадукаваных мяшчанаў. Па сутнасьці ў сярэдзіне 1000-х рокаў амаль што цалкам замяніў Nœrðik, якую ўжывалі толькі ў дзяржававедзтве.

Адрозьненьне ад Nœrðik: Літара œ набывае гук /ø/, θ пачынае запісвацца як ø, а þ зьліваецца ў ð. Пад уплывам герцанскіх гандляроў, якія прыносяць з сабою tađese ды створаны на ґрунце ўсіх Innic languages для міжнароднага сьпілкаваньня ў Герцаніі Common language, які набывае вялікую значнасьць на поўдні Kθngεrike Nœrðland, літара ε ды ейны гук зьліваецца ў e, c замест гуку /k/ пачынае пазначаць гукі /s/ ды /c/, якія ранейша пазначаліся літараю x, ſ пачынае пазначацца як sh, а ʒ як z. падзяляецца на літары y, u ды v з Common, каб пазначаць кожны гук гэтае літары. З тае ж мовы ўваходзіць літара w.

Nørtsk рэдагаваць

Nørtsk stavrađ

Aa Bb Cc Dd Đđ Ee Ff Gg Hh
Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr
Ss Tt Uu Vv Ww Yy Zz Æ æ Øø
Åå

Nordig рэдагаваць

Nordig (nœrðik: nœrðik fθlkſpråk εv Nœrðik, паўночны дыялект мовы Nœrðik) — дыялект Nœrðik, што сфармаваўся на поўначы ад гораў Felabær у Нортландзе. У адрозьненьні ад Nørðik, Nordig адразу ж паўстаў як мова пісьменная, што сфармавалася на паўночных гаворках. Вялікім уплывам была праца Sprokler iv Nordig ſprok (odreon: Grammar of Nordig language) лінґвіста Þorin iv Rőnnquist (nœrðik: Đorεn æp Rθnnqꝩist). Па сутнасьці на пачатку 1000-х рокаў амаль што цалкам замяніў Nœrðik, які ўжывалі толькі для камунікацыі з паўднёваю часткаю каралеўства.

Адрозьненьне ад Nœrðik: Літара œ набывае гук /o/, θ часткова ператвараецца ў /o/, ð зьліваецца ў d, ε ды ейны гук зьліваецца ў i, x пачала пазначаць толькі гук /ks/, а c зьліваецца ў k. Друк паўночных моваў распачаўся на поўначы Нортланду, дзе з самага пачатку ўжывалі друкарні з Герцаніі, што ўжывалі альфабэт tađese мовы. Праз гэтае замест літараў æ ды θ пачалі запісвацца як ды ő, а таксама была ўведзеная літара ű ды скасаваная літара å, якая пачала запісвацца як o. падзяляецца на літары u ды v з tađese, каб пазначаць кожны гук гэтае літары.

Eilânig рэдагаваць

Eilânig stafrot / Lândig stafrat

Aa Bb Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj
Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt
Uu Vv Xx Ʒʒ ẞſ Þþ Ää Öö Üü

Таксама ўжываюцца літары Ââ ды Ôô

Ríoghachd

Lândig рэдагаваць

Maravic languages рэдагаваць

Zagorska hodka рэдагаваць

Zagorska hodka (часам Заґорска годка, Dałmecka hodka) —

Zagorska abeceda (vizica)

Aa Bb Cc Ćć Čč Dd Ћћ Ђђ Đđ
Ee Ff Gg Hh Chch Ii Jj Kk Ll
Łł Mm Nn Ńń Oo Pp Rr Ss Śś
Šš Tt Uu Ŭŭ Vv Zz Źź Žž


Краіны рэдагаваць

Empire of Hercania рэдагаваць

Empire of Hercania
Imperiu Hercanien (tađese)
Inperium Hercania (svoltsk)
Impireacht Hercaninn (skædhik)
Ympearium Hercanje (gorizar)
Impērion Hercania (valario)
Нацыянальны дэвіз: Ojūdan daor
Не пераможаныя
Афіцыйная мова Odreon, Tađese, Svoltsk, Skædhik, Gorizár, Valario (традыцыйная)
Сталіца Könesgart
Форма кіраваньня
Major dε Gθhεn
Herzogx de Herzogtum Könesgart

Emperor of Hercania
канстытуцыйная манархія
Heinrich v'Gohenstaufce (~438-449)
Balendin (~438-452)
Ingwar Ramshtolce (645-‭676‬)
Lennard VI Erzieher (758-774)
Johann Ramshtolce (874-892)
Frëdhold Ramshtolce (1267 - )
Гісторыя
 • Першыя ўзгадкі пра вольнае места Guelf
 • Вайна Герцоґстваў
 • Пачатак кіраваньня дынастыі Ramshtolce
 • 13-рочная вайна
 • Стварэньне Empire of Hercania
 • Акупацыя Гэрцаніі Валарыяю

438

586
645

715-727
760

13 Brāg 874
Этнічны склад Tađeseians, Svoltskmänn, Skædhil, Gorizárok
Валюта geld


Empire of Hercania (tađese: Imperiu Hercanien) — наддзяржаўны хаўрус tađeseians, svoltskmänn, skædhil ды gorizarok, што існуе з 916 року. У склад уваходзяць аўтаномныя землі пад назвамі Svoltksland, Galaann ды Gorizározág.

Першаю формаю дзяржаўнасьці на тэрыторыі сучаснае Гэрцаніі лічыцца Вольнае места Guelf (Herʒog stꝩd dε Gθhεn), першыя ўзгадваньні пра якое месьцяцца ў Chronicon dε Ꝩuð Verd, што была напісаная ў 438 годзе на мове Venōtën, прыкладна 200 рокаў па прыбыцьця народу Venōtus. Heinrich лічыўся найпершым валадаром дзяржавы, ствараючы такім чынам дынастыю дому Gohenstaufce. Па прыкладзе Guelfу, Balendin, буйны гандляр, што дэ-факта кіраваў найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам у рэґіёне, Könesgart, абвясьціў яго вольным местам (Herʒog stꝩd dε Kθnεsgart), а сябе herzogx’ам. У выніку Вайны Герцоґстваў 586 року, што аб’яднала большасьць вольных местаў, Вольнае места Könesgart засталося апошнім на мапе Ўсходу. Зі зьмяненьнем татэскае мовы, назва Herʒog stꝩd dε Kθnεsgart зьмянілася на Herʒogstꝩd Kθnesgart, а пазьней на Herzogtum Könesgart. Бо вольных местаў больш не існавала на тэрыторыі, ды й само герцоґства была паўнавартасную дзяржаваю, рэґіён пачалі проста называць Herzogtum.

У 639 Richard d'Balendin, не пакінуўшы дзяцей, памірае ад сухотаў. Улада, што ў народзе пачынае называцца Interregnum, не гатовая абвясьціць новага герцаґа, а таму ў краіне пачынаецца грамадзянская вайна між вялікімі дамамі, якая, аднак, не кранае саму ўладу і сталіцу дзяржавы. У 645 Ingwar Ramshtolce, ужываючы наймітаў з поўначы ды свае дыпляматычныя навыкі, зьбірае вялікае войска і перамагае Interregnum, ствараючы дынастыю Ramshtolce. Менавіта што пры Інґвары Рамсгтольцэ ў дзяржаве пачынае ўжывацца народная tađese мова, якую кадыфікуе Cornelli Wallfisch у сваёй працы Regeln d'Schreibens Lingua Tađesse 648 року.

У 715 годзе Daniël II Mitleidlos кіруе сваё войска на захад, намагаючыся разьбіць Skædhil, якія стала рабавалі суседнія татэскія вёскі й атакавалі караваны. Пасьля перамогі ў бойцы ля раўніны Stowfeld, калі большасьць войска Skædhil была зьнішчаная, а рэшта пачала хавацца ў лесе Weáldaman. Не жадаючы губляць жаўнераў, Daniël аддаў загад спаліць лес. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю валадароў суседніх дзяржаваў, якія пачалі ўзбройваць войскі. Daniël II Mitleidlos абвясьціў гэта актам аґрэсіі супраць Herzogtum і атакаваў суседнюю Gorizárok Kiralság, пачынаючы 13-рочную вайну. Königrijk Bradenland, Svoltksland, Carnburg Buiten v'Carnburg ды Hooch Masovien у адказ атакавалі Herzogtum. Маючы ў сваім распараджэньні флёт Skædhil, гэрзоґскія войскі адразу ж захапілі ўзьбярэжжы суседніх дзяржаваў, хутка атакуючы блізкія да іх месты. Тым ня менш, пасьля гэтае падзеі вайна згубіла свой хуткі тэмп. У 717 акупаваным становіцца Svoltksland, у 720 Gorizárok, у 727 Carnburg Buiten v'Carnburg ды Hooch Masovien. Пасьля вайны Herzogtum павялічылася ўдвойчы, становячыся найвялікшаю краінаю на ўсіх Кантынэнце.

Пасьля 13-рочнае вайны ў краіне чыніліся шматлікія паўстаньні народаў, што прывяло да эканамічнае крызы ды заняпаду Herzogtum. У выніку заваёваў Daniël II Mitleidlos у дзяржаве зьявіліся народы з рознымі мовамі, культурамі ды традыцыямі, што выклікала абурэньне й часта перарастала ў крывавыя канфлікты. У 758 годзе Lennard VI Erzieher узыходзіць на трон і пачынае перабудаваньне краіны. Улічваючы тое, што на тэрыторыі дзяржавы мешкала шмат народаў, Herzogtum пачынае называцца Hercanien, што супадае з назваю рэґіёну ў іншых народах краіны. Краіна абвяшчалася імпэрыяю, што складаецца з аўтаномных тэрыторыяў ды самое Гэрцаніі. Для міжнароднага сьпілкаваньня Lennard загадвае стварыць мову, якую разумецьмуць усе Ўсходнія народы. У 762 годзе Tarquin Monfor стварае мову Odreon, што ґрунтуецца на продке ўсіх Ўсходнія моваў — Londsprǣch Venōtën. Яна становіцца дзяржаўнаю моваю ў краіне, а хутка набывае папулярнасьць і ва ўсім сьвеце. Пэрыяд кіраваньня Lennard VI Erzieher адзначаецца ўсталяваньнем спакою, пачаткам розьвітку рэґіёну, стварэньнем навуковых інстытутаў і станаўленьнем Гэрцаніі як асноўнейшага гандлёвага сьвету ўсяго Ўсходу.

У 823 годзе пачалося ўварваньне валарцаў з Morēntos у Rinamor. Спачатку Гэрцанія вядзе актыўную абарончую зямлю, але на пачатку 824 року 16-рочны Peter II Ramshtolce, па радзе сваіх радцаў, якія намагаліся знайсьці карысьць у хаўрусе з Valaria, прысягае валарскаму дукасу Eger IV Geralios, Herzognum v'Könesgart зьнішчаецца, а сталіца становіцца галоўным местам калёніі. Сам Peter II ажаняецца на сястры Эґера Delina. Шматлікія бедныя станы людзей вымушаныя будаваць вялікі флёт валарцаў за ежу. Пасьля сканчэньня вайны на Ўсходзе ў 826, Könesgart пачынае квітнець. На колішняй тэрыторыі Гэрцаніі першымі паўстаюць скадхікі ў 832 годзе. Валарцы ладзяць разьню ў скадхіцкіх вёсках, забіваючы амаль што траціну насельніцтва. У 854 нараджаецца Johann Ramshtolce (Iōnos Ramshtolce) — прыкмета таго, як думалі, што гэрцанскія землі ды Валарыя будуць разам назаўжды. Пачуўшы пра забойствы вялікіх клянаў, што вяліся на поўначы ў 857, шляхта колішняе Гэрцаніі пачынае плянаваць паўстаньне супраць валарцаў. У 872 Johann робіць намаганьні гэрцанскае шляхты больш рэальнымі, ствараючы таемную ґрупу з татэскіх ваяроў, што плянуюць аднаўленьне незалежнасьці Гэрцаніі. 13 Brāg 874 адбываецца "Ноч агню". За адну ноч Johann зы сваімі прыхільнікамі бярэ сваіх бацькоў у закладнікі, а валарскі флёт спальваецца, як і ґарнізон войска Валарыі. Könesgart вызваляецца з-пад акупацыі, а ў ім абвяшчаецца незалежнасьць Гэрцаніі. 28 Arang 874 року валарскае войска пад кіраўніцтвам Adelar вяртаецца з захаду. Аб’яднаныя сілы Bjorn Befrijare ды Johann Ramshtolce даюць яму бой ля раўніны Stowfeld. Апошнія трыюмфальна перамагаюць, разьбіваючы асноўнае войска валарцаў. Намагаючыся цалкам выбіць валарскія войскі з Rinamor’у, у 875 годзе войска поўначы й Гэрцаніі ладзяць паход на Захад. 16 Arang 876 року Adelar пагадняецца на перамовы. У Könesgart прадстаўнікі ўсіх народаў Rinamor абвяшчаюць, каб валарцы зьвярнуліся дадому, бяз зброі й без баявых карабеляў. Таксама Eger IV Geralios мае прызнаць сувэрэнітэт Rinamor ад Валарыі і больш не атакаваць дзяржавы на ёй. Празь месяц ліст быў атрыманы, дзе кароль пагадняўся на ўмовы й палонныя зьвярнуліся ў Morēntos па моры.

Kongeriki Nørtland рэдагаваць

Kongeriki Nørtland
Northern Kingdom (odreon)
Нацыянальны дэвіз: Ojūdan daor
Не пераможаныя
Афіцыйная мова Nørtsk, Odreon
Сталіца Vandheim
Форма кіраваньня
Nørt Kunge
абсалютная манархія
Haldonr (~453-476)
Ólafr Sigꝩrðſen (645-‭676‬)
Gustave I Bergstrøm (1072-1095)
Haldor II Bergstrøm (1256 - )
Гісторыя
 • Першыя ўзгадкі пра вольнае места Guelf
 • Вайна Герцоґстваў
 • Пачатак кіраваньня дынастыі Ramshtolce
 • 13-рочная вайна
 • Стварэньне Empire of Hercania
 • Акупацыя Гэрцаніі Валарыяю

438

586
645

715-727
760

13 Brāg 874
Этнічны склад Nørtmenn
Валюта øru


Nørtland (nørtsk: Nørtland, eilânig: Nordlân, lândig: Nordlând, nœrðik: Nœrðlanda, літаральна — "Паўночная зямля") — Skagafjörður

Königrige Eilân рэдагаваць

Kōruytōji рэдагаваць

Народы рэдагаваць

MC Deyzik рэдагаваць

MC Deyzik
калм. Наран Манҗин
 
MC Deyzik у 2020 годзе на запісу альбому Хальмг стайл
Дата нараджэньня 31 жніўня 2002 (21 год)
Месца нараджэньня Садовае, Калмыкія
Грамадзянства Расея
Незалежная дзяржава Хальмыґ Тангчэ
Прафэсія гіп-гоп ды ґрайм-выканаўца, аўтар тэкстаў;
CEO — HOWL Machine
Гады дзейнасьці 2020—дагэтуль
Жанры гіп-гоп
ґрайм
хальмыцкі гіп-гоп
Інструмэнты вусны
Псэўданімы MC XiMiK (колішні)
Лэйблы HOWL Machine (2020—дагэтуль)

MC Deyzik (ЭмСі Дэйзік; сапраўднае імя — Нара́н Манджы́еў; 31 жніўня 2002, Садовае, Калмыкія, Расея) — расейскамоўны рэп-, ґрайм-, фрыстайл-выканаўца ды выканаўчы дырэктар букінґ-аґенцтва «HOWL Machine». Адзін з заснавальнікаў і сучасны ўдзельнік лэйблу «HOWL».

Канфлікт з Kachan’ам рэдагаваць

11 студзеня 2020 року, падчас трансьляцыі на Twitch, Наран Манджыеў праслухваў сайфэр "КАРОЛЬ РЭПУ" і, падчас зачытваньня Kachan, рэзка выказаўся ў ягоны бок.

  (MC Deyzik): Ха-ха, проста качан нейкі.
(Мінак): Уга. Тер Кахан.
(MC Deyzik): Не, качан, бо мне ягоны парт не да спадобы.
 
  Арыґінал:
(MC Deyzik): Ха-ха, тупо качан какой-то.
(Мінак): Уга. Тер Кахан.
(MC Deyzik): Не, качан, потому-что мне его парт не понравился.
 
Батл між MC Deyzik ды Kachan, Чачэнія, 2020

15 студзеня 2020 року Kachan выпусьціў дыс на MC Deyzik на плятформе YouTube. Апошні, праз дзень, выклікаў таго на рап-батл, які адбыўся 20 студзеня 2020 року ў Чачэніі. У выніку батлу перамог MC Deyzik. Некалькі радкоў з батлу:

  (MC Deyzik): Кажаш, што маю маленькія вочы, бо я калмык.
І хоць я ня бачу панчы, я чую іх.
 
  (Kachan): Я файны хлопец, а ты не. Можаш зрабіць мне мінет.  

Вайсковыя годнасьці Ўзброеных сілаў Беларусі рэдагаваць

Код НАТО OF-10 OF-9 OF-8 OF-7 OF-6 OF-5 OF-4 OF-3 OF-2 OF-1 OF(D) Student Officer
  Беларусь
(Рэд.)
                      Без
адпаведніка
 
Гетман Беларусі Ґенэрал Ґенэрал-паручнік Ґенэрал-маёр Брыґадны ґенэрал Палкоўнік Падпалкоўнік Маёр Капітан Паручнік Падпаручнік Кадэт
Код НАТО OR-9 OR-8 OR-7 OR-6 OR-5 OR-4 OR-3 OR-2 OR-1
  Беларусь
(Рэд.)
                 
Харунжы Падхарунжы Старшы сяржант Сяржант Чатовы Дзясятнік Старшы жаўнер Жаўнер Рэкрут