Тайрыз Галібэртан

баскетбаліст ЗША

Тайрыз Галібэртан (па-ангельску: Tyrese Haliburton; нар. 29 лютага 2000 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Індыяна Пэйсэрз» з НБА. Выступае на пазыцыі гульнёвага абаронцы. Здабыў залаты мэдаль у складзе зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году.

Тайрыз Галібэртан
Пазыцыя: разыгрываючы абаронца
Рост: 196 см
Вага: 78 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 29 лютага 2000(2000-02-29) (25 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

12, драфт НБА 2020 году
Сакрамэнта Кінгс[3]

Клюбная інфармацыя
Клюб Індыяна Пэйсэрз
Клюбы
Гады Клюб
2018—2020 Аёва Стэйт Сайкланз[d]
2020—2022 Сакрамэнта Кінгс
2022—4 Індыяна Пэйсэрз
Статыстыка на NBA.com

Кар’ера

рэдагаваць

Пасьля кар’еры ў студэнцкім баскетболе ў складзе «Аёвы Стэйт Сайкланз» на драфце 2020 году ён быў абраны пад 12-м нумарам клюбам «Сакрамэнта Кінгс»[4]. 23 сьнежня 2020 году Галібэртан дэбютаваў у НБА, выйшаўшы з лаўкі запасных у матчы супраць «Дэнвэр Нагетс», набраўшы 12 пунктаў, зрабіўшы чатыры перадачы, два падборы і блёк[5]. 29 студзеня 2022 году гулец набраў рэкордныя за кар’еру 38 пункт разам зь сямю перадачамі, трыма падборамі і двума перахопамі ў матчы супраць «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз»[6].

8 лютага 2022 году Галібэртан, Бадзі Гілд і Трыстан Томпсан былі абмененыя ў «Індыяну Пэйсэрз» у абмен на Домантаса Сабоніса, Джастына Голідэя, Джэрэмі Лэмба і выбар у другім раўндзе на драфце 2023 году[7]. У момант абмену трэнэр «Пэйсэрз» Рык Карлайл назваў Галібэртана «элітным маладым гульнёвым, які шматлікімі спосабамі ўплывае на гульню»[8]. 11 лютага спартовец дэбютаваў у складзе новай каманды, але ягоны клюб зазнаў паразу ад «Кліўлэнд Кавальерз» зь лікам 120:113. Сам гулец паклаў на свой рахунак 23 пункты ў дадатак да 6 перадачаў, 3 падбораў і 3 перахопаў[9]. 1 красавіка ў няўдалым матчы каманды супраць «Бостан Сэлтыкс» Галібэртан набраў 30 пунктаў за 25 хвілінаў, рэалізаваўшы 10 з 11 кідкоў з гульні, 6 з 6 па-за трохпунктавай лініі і 4 з 4 зь лініі штрафных[10]. 10 сьнежня 2022 году ён набраў 35 пунктаў, а таксама зрабіў 9 галявых перадач і 3 перахопы ў матчы супраць «Бруклін Нэтс», але каманда зазнала паразу зь лікам 136:133[11]. Галібэртан быў прызначаны на свой першы матч усіх зорак НБА ў 2023 годзе як рэзэрвовы абаронец каманды Ўсходняй канфэрэнцыі, набраўшы 18 пунктаў, 3 перадачы і падбор[12]. 1 ліпеня 2023 году гулец узгодніўся на падаўжэньне кантракту з «Пэйсэрз» на суму да 260 мільёнаў даляраў цягам наступных пяці гадоў[13]. 4 лістапада ён назьбіраў рэкордныя за кар’еру 43 пункты і зрабіў 12 перадачаў, але ягоная каманда прагуляла «Шарлот Горнэтс». 30 лістапада таго ж году ён усталяваў новы ўласны рэкорд, закінуўшы мячы на 44 пункты ў матчы супраць «Маямі Гіт»[14]. 4 сьнежня гулец учыніў свой першы трыпл-дабл з 26 пунктамі, 10 падборамі, 13 перадачамі ў пераможным зь лікам 122:112 лікам супраць «Бостан Сэлтыкс»[15].