Сяргей Сівец

беларускі дзяржаўны дзяяч, юрыст

Сярге́й Міха́йлавіч Сіве́ц (нар. 11 верасьня 1973 г.) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч, член Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Міхайлавіч Сівец
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьня
2019 г. — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 верасьня 1973
Менск
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў Менску[1].

У 1995 г. з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, пасьля чаго таксама асьпірантуру, дактарантуру таго ж факультэту. Атрымаў тытул кандыдата юрыдычных навук.

Ад 1998 г. працаваў выкладчыкам права і займаў шэраг пасадаў у БДУ, у тым ліку пасаду намесьніка дырэктара — кіраўніка Інстытуту прававых дасьледаваньняў Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь.

У сьнежні 2019 г. увайшоў у склад Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад Менску[2], заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. 6 траўня 2022 году атрымаў мэдаль «За працоўныя заслугі», які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[3].

Дзейнасьць падчас выбарчай кампаніі 2020 году рэдагаваць

Падчас кампаніі па выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г. і масавых пратэстаў, што пачаліся пасьля выбараў, С. Сівец адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятываў, якія атрымалі розгалас у СМІ. У прыватнасьці, ён крытыкаваў масавыя акцыі падчас перадвыбарчай кампаніі[4] і абвінавачваў удзельнікаў пратэстаў у несамастойнасьці[5].

У канцы верасьня 2020 г. Сівец унёс прапанову па зьменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжвалі фактычную забарону Бел-чырвона-белага сьцяга[6][7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Справка - Сивец, Сергей Михайлович (кандидат юридических наук ; государственный деятель ; род. 1973) - Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі
  2. ^ Безь Мясьніковіча, Орды і Шчоткінай. Каго вылучылі кандыдатамі ад Менску ў Савет РэспублікіРадыё Свабода, 1 кастрычніка 2019 г.
  3. ^ Сергяенка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфэр за разьвіцьцё беларускай дзяржаўнасьці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 траўня 2022 г. Праверана 6 траўня 2022 г.
  4. ^ «Сенатар» Сівец: Размахванне кулакамі ў грамадскіх месцах не мае дачынення да дэмакратыіБелсат, 11.07.2020
  5. ^ Сивец: получена такая установка — выйти на площади и попытаться раскачать наше общественное согласиеСоветская Белоруссия, 30 жніўня 2020 г. (рас.)
  6. ^ Ідэя сенатара Сіўца — штрафаваць за кожны бел-чырвона-белы сцяг на 135 рублёўНаша Ніва, 29.09.2020
  7. ^ Сябра Савету Рэспублікі прапанаваў штрафаваць вытворцаў і карыстальнікаў нацыянальных сьцягоўРадыё Свабода, 29 верасьня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць