Сяргей Калякін (палітык)

беларускі палітык

Сяргей Івановіч Калякін (16 чэрвеня 1952, Менск — 15 жніўня 2024, Менск) — беларускі апазыцыйны палітык, лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» з 1994 па 29 верасня 2023 году[1] (да 2009 году — Партыя камуністаў беларуская).

Сяргей Калякін
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
22 красавіка 1996 — 27 студзеня 1997
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет»
1994 — 29 верасьня 2023
Папярэднік партыя створаная
Наступнік партыя забароненая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 чэрвеня 1952(1952-06-16)
Памёр15 жніўня 2024(2024-08-15) (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР

Пляменьнік Мікалая Дземянцея, Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

Біяграфія

рэдагаваць

Сяргей Іванавіч Калякін нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 году ў Менску.

У 1977 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю радыёінжынера.

Быў сябрам КПСС з 1977 году.

У 1992 годзе атрымаў дыплём палітоляга ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Пасля заканчэньня інстытуту працаваў тэхнікам трэста «Аргтэхбуд» Мінпрамбуда БССР, наладчыкам электроннага абсталяваньня ў вытворча-тэхнічным аб’яднаньні «Інтэграл», заг. сектара, намесьнікам камандзіра ў Рэспубліканскім штабе студэнцкіх будаўнічых атрадаў ЦК ЛКСМБ.

У 1983 годзе перайшоў на партыйную і савецкую работу: інструктар арганізацыйных аддзелаў Партызанскага райкама і менскага гаркама КПБ, сакратар парткама трэста Белсувязьбуд, намесьнік старшыні Савецкага райвыканкама Менска, другі, а потым і першы сакратар Савецкага райкама КПБ Менска.

У 1991 годзе стаў членам Камуністычнай партыі Беларусі. З 1991 году быў сакратаром, а з 1994 году — першым сакратаром ЦК ПКБ. З траўня 2007 году буў сустаршынём Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл. Калі ў 2009 годзе Партыя камуністаў Беларуская была перайменаваная ў Беларускую партыю левых «Справядлівы сьвет», то Калякін захаваў у ёй сваё лідэрства.

Памёр раніцай 15 жніўня 2024 году ў Менску пасля цяжкай, працяглай хваробы ва ўзросьце 72 гадоў[2][3].

Сям’я: быў жанаты, меў дваіх дзяцей.

Палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

Сяргей Калякін быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1996 год), сябрам Прэзыдыўма і кіраўніком фракцыі камуністаў, беспасьпяхова спрабаваў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта 2001 і сабраў каля 100 тысяч подпісаў, такім чынам ён не змог стаць кандыдатам. І адным з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе (пасля паражэння на праймерыз стаў кіраўніком выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча).

У 2009 годзе абраны старшынёй Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».

У 2015 годзе створана ініцыятыўная група для ўдзелу Калякіна ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 1510 чалавек, але здолела сабраць 69 950 подпісаў са 100 тысяч неабходных, таксама рэйтынг Калякіна ў 2015 годзе складаў ад 1,6 да 3,1. %.

Палітычныя пазыцыі

рэдагаваць

Калякін падтрымліваў расейскую акупацыю Крыма, заяўляючы, што Расія абараняла людзей, якіх яна лічыць сваімі патэнцыйнымі грамадзянамі[4].

  1. ^ Вярхоўны суд ліквідаваў апошнюю апазіцыйную партыю (бел.). Наша Ніва (30 верасьня 2023). Праверана 16 жніўня 2024-08-16 г.
  2. ^ Умер политик Сергей Калякин (рас.). Медиа-Полесье (15 жніўня 2024). Праверана 15 жніўня 2024-08-15 г.
  3. ^ Умер оппозиционный политик Сергей Калякин (рас.) Sputnik Беларусь Праверана 2024-08-16 г.
  4. ^ «Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў». Наша Ніва (11 сьнежня 2023). Праверана 15 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць