Сяргей Авакумаў

Беларускі гандбольны трэнэр

Сярге́й Гео́ргіевіч Аваку́маў (1 траўня 1933[1] — 21 лістапада 2014[2], Менск, Беларусь) — беларускі гандбольны трэнэр, майстар спорту СССР (1967), заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік беларускага гандболу[2].

Сяргей Авакумаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1933
СССР
Памёр 21 лістапада 2014 (81 год)
Менск, Беларусь
Трэнэрскія клюбы
«Палітэхнік»
Мужчынская зборная БССР па гандболе БССР
Жаночая зборная БССР па гандболе БССР


Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў фізкультурны тэхнікум. Навучаўся ў Кіеўскім інстытуце фізкультуры(uk), выступаў за мясцовы СКІФ у чэмпіянаце УССР і СССР. Двухразовы чэмпіён Украіны[3] (1954—1955).

Увесну 1956 року перавёўся ў БССР. Тут паралельна з вучобай у БПІ выкладаў у Інстытуце фізычнай культуры гандбол, якога пакуль у Беларусі не існавала.

Дзякуючы ягоным намаганьням у БССР упершыню ў 1956 року зьявіліся гандбольныя каманды (тады яшчэ разьвіваўся палявы гандбол — 11×11 чалавек). У наступным годзе каманда Авакумава «Буравесьнік» заняла ў чэмпіянаце СССР 12-е месца зь 15. Быў арганізаваны таксама чэмпіянат БССР, у якім удзельнічалі 20 мужчынскіх і 7 жаночых камандаў[3].

У 1956—1966 — гульнёвы трэнэр мужчынскай і трэнэр жаночай зборнай БССР. У 1956—1959 — трэнэр ім жа створанай жаночай каманды БПІ[4]. 1957—1970 — старшыня Фэдэрацыі гандболу БССР. 1961—1975 — трэнэр жаночай каманды «Эканаміст» («Тэхноляг»)[3].

У 1959 року адабраў найлепшых беларускіх гульцоў у новы клюб «Палітэхнік». У 1974 року гэтая каманда была перададзеная пад шэфства клюбу арміі і атрымала назву «СКА». Ейным трэнэрам стаў вучань Авакумава Спартак Мірановіч.

8 чэрвеня 2011 року выйшаў на пляцоўку за вэтэранаў СКА падчас гандбольнага маратону[1].

Падрыхтаваў мноства гандбалістаў, 22 майстроў спорту СССР, заслужаных трэнэраў СССР (Спартак Мірановіч і Віктар Косінскі) і БССР (А. Брыцко, Д. Рэзьнікаў, І. Ценін, А. Залеўскі, Э. Бабровіч, В. Чайнікаў)[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б 1 мая 1933 года родился Сергей Аввакумов (рас.) Гандбол. Tribuna (1 траўня 2013). Праверана 18 верасьня 2015 г.
  2. ^ а б Не стало патриарха белорусского гандбола С.Г. Аввакумова (рас.) // Беларуская фэдэрацыя гандболу, 21 лістапада 2014 г. Праверана 18 верасьня 2015 г.
  3. ^ а б в г Гандбол. Патриарх белорусского гандбола Сергей Аввакумов скончался на 82-м году жизни (рас.) Лента новостей. Прессбол (21 лістапада 2014). Праверана 18 верасьня 2015 г.
  4. ^ Гандбол (женский) (рас.) Физкультура и спорт. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэтПраверана 18 верасьня 2015 г.

Літаратура рэдагаваць